Iнтэрмедыя першая

Спачатку была Вялікая Багна, якая ўкрывала сабой усю зямлю. Не было ў свеце ні мора, ні сушы, адно зыбкая дрыгва, што распасціралася ад краю і да краю. Над Багнай курылася цёплая, волкая смуга, а ў вязкім глеі драмалі часцінкі будучых жыццяў.
Змяніліся эпохі, на небе абнавіліся сузор'і. Ад Багны аддзялілася вада. Там, дзе калісьці ляжала безбярэжная дрыгва, цяпер гулялі салёныя хвалі, а зыбкая твань стала дном сусветнага Акіяна.
Зародкі жыццяў, што адвеку драмалі ў Вялікай Багне, абудзіліся, і падуладныя сіле, імя якой – Каханне, сталі цягнуцца адзін да аднаго, пакуль не зліліся разам. Так у глыбінях салёнага Акіяна нарадзіўся Першазвер, які быў пачаткам усіх рэчаў і жывых істот. Першазвер падняўся з глеістага дна і выйшаў на паверхню вод. У яго было цела змяі, галава і шыя гусака, адзін рыбіны хвост і тры мядзведжыя лапы, на яго спіне было аблічча сталага мужа, а на грудзёх – аблічча юнай дзевы, і крочыў ён па вадзе, як па сушы.
Адчыніліся нябёсы, на Першазвера сышоў грымотны Агонь і рассек яго цела на часткі. З мяса і касцей Першазвера паўстаў Кантынент і прылеглыя Выспы, а з ягонай крыві нарадзілася Змеядзева. Сорак содняў насілася яна ў Акіяне, пакуль хвалі не вынеслі яе на бераг Кантынента.
У тыя часы не існавала ні ночы, ні дня, адно бясконцыя шэрыя прыцемкі. Змеядзева адлучыла цемру ад святла, і з тае пары дні і ночы змяняюць адно аднаго. А зямля была, нібы камяністая пустыня, і не было на ёй ні дрэў, ні травы. Змеядзева падняла жменю ўрадлівага глею з дна Акіяна і раскідала яго па зямлі. На камянях зазелянелі лугі, над Кантынентам узняліся і зашумелі лясы, але не было там ні птушак, ні звяроў.
Убачыўшы, як папрыгажэў свет, Змеедева пажадала прывесці ў яго жывыя душы, і стала яна цяжарная двума блізнятамі. Схаласты Царграда лічаць, што яна зачала без мужа, злучыўшы ў сабе мужчынскі і жаночы пачатак, а кніжнікі Каралеўства Семгален кажуць, што бацькам блізнят стаў Пракаветны Хаос з тысячай тысяч абліччаў, які прыйшоў на зямлю ў адным са сваіх увасабленняў.
Адчуўшы, што надышоў ёй час нарадзіць, Змеядзева рушыла на край зямлі, дзе Акіян зрынаецца ў бездань. Па-над безданню падымаецца з хваль высокі ўцёс, на тым уцёсе расце дрэва-ясень, карані якога сыходзяць у прадонне, а ў кроне шуміць зорны вецер.
На ўцёсе каля каранёў дрэва-ясеня паявіліся на свет Блізняты – Фініст ды Агхі. Раслі яны не па днях – па гадзінах, не па гадзінах – па хвілінах, а маці выхоўвала іх у любові і пяшчоце. Калі ж сыны выраслі і памужнелі, маці адвяла іх на пустынны Кантынент, пакрыты першабытнымі лясамі, і сказала ім: "Вось свет перад вамі, прыгожы ён, але яшчэ не завершаны. Зрабіце яго такім, як вам даспадобы, і будзьце яго захавальнікамі".
Агхі стаў уладарыць над цемрай, а Фініст – над святлом. Агхі стварыў яры ды балоты, нізіны ды віры, а Фініст – высокія горы ды спадзістыя груды, хуткаплынныя рэкі ды светлыя азёры. Стварыў Фініст сокала, Агхі – вужа, і то былі першыя жывыя істоты на зямлі.
Доўга блукалі блізняты па Кантыненце, ствараючы звяроў і птушак, і бясплотных зданей, і істот зямных, вадзяных ды падземных, і ўсякай істоце давалі яны імёны. З кожным днём свет рабіўся ўсё прыгажэйшым, але неставала ў ім песень.
Адшукаў Фініст высокі груд, адкрыты вятрам і сонцу, на вяршыні якога шумела хвоя, разгалістая ды стромкая, нібы страла. З той хвоі зрабіў Фініст звонкую ліру. Крануў Фініст пруткія струны – заспявала вясёлая ліра, і то была песня святла і радасці.
Агхі пайшоў у яловы лес, у самы гушчар, дзе галіны спляталіся так шчыльна, што не прапускалі сонечнага святла. Пад ялінамі ў адвечным змроку расла бледная вярба са скрыўленым ствалом і веццем, пазбаўленымі лістоты. З той вярбы зрабіў Агхі лютню – заспявалі журботныя струны, і то была песня змроку ды скрухі.
Змяніліся эпохі, на небе абнавіліся сузор'і. З-за краю зямлі прыйшлі на Кантынент першыя людзі, і сталі яны зваць блізнят багамі.


Рецензии
Здравствуйте, Нероли)
Уехал из Белоруссии, когда мне было шесть лет отроду и поэтому родную мову разумею слабо)
Читаю русскую версию, сброшенную на "читалку", но так как со своей страницы вы её удалили, то отзывы, по мере прочтения, стану оставлять здесь)
Отличное начало) Завораживает масштабностью происходящего, описаниями и образами) Особенно привлекает смешение эпох, обещая смачные комбинации))
Предвкушаю неординарное чтиво и незабываемые впечатления от прочитанного)))
Творческих успехов) КС.

Кастуш Смарода   04.12.2016 16:00     Заявить о нарушении
Спасибо за отзыв, но. В русской версии бардак полный, и остались такие прорехи в сюжете, что БТР проедет))) В белоруской уже более-менее "заштопано". И оба варианта не окончены. Хотя уже были требования "Мрою-2" писать, но не буду. Сиквелы - зло злейшее.

Влада

Нероли Ултарика   05.12.2016 08:50   Заявить о нарушении