***

я крывёй сваёй
у табе
як парэчкай,
вішнёвым сокам,
канфармізмам
і прагай палёту,
разуменнем -
вельмі глыбока;
не адведаць
інтымнай блізкасці
маеш права
любы мой канцлер,
а цябе як штандар
усё роўна
я насіць буду
вечна ў сэрцы


Рецензии