калiсьцi

вось калісьці
прадам карціну
а куплю білет на паром
поўня лашчыць
замерзлыя шчокі
а язык –
рэзкі водар глінтвейну
і ўспаміны
пра пацалункі
шпацыры
і смех
і сяброўства
і цяплейшай
робіцца палуба
і абдымкі свае
расхінае
той загадкавы
Гельсінгфорс
ён як ты
усе эпітэты трапныя
а любіць
ні на каліва
менш я не стала
верыш?
не?
пойдзем лепш
вып’ем кавы.


Рецензии