Пра ката

Мая сяброўка Ленка вельмі любіць катоў, таму ў яе жыве велькі стары кашак з паскудным норавам. Калі я прыходжу да яе ў госці, ён гідліва адварочвае ад мяне сваю нахабную пысу, а я паддобрываючыся, кажу яму:
- Кыс, кыс!
- Гэта што, мне? - Ён глядзіць на мяне з агідай, сашчурыўшы вока і дэманструючы вострую жоўтую іклу.
Потым я ветліва цягнуся далонькай, каб папесціць яго за вушкам, але ён выстаўляе сваю лапішчу, растапырыўшы пяцярню і дэманструючы доўгія кіпцюры, цвёрдыя, як лёзы. Не крані, маўляў. Я абражаюся, а Ленка кажа:
- Валяр'яныч, пайшлі!
Ён цяжка бухаецца на падлогу і ідзе на кухню. Мы звычайна сядзім у гасцёўні за сталом, п'ем віно ці гарбату і размаўляем, пасмейваючыся. Прыкладна праз гадзіну ў дзвярной шчыліне з'яўляецца кплівая морда Валяр'яныча. Ён рагоча ўнутрана, я не падманваю, ажно свеціцца ад смеху. Ён выходзіць у цэнтр пакою, нагінаецца, складвае вушы на патыліцы і пакручвае азадкам. А потым з усёй дурасці ляціць на мяне, падвываючы. Я, вядома, пачынаю верашчаць, падскокваю, як уджаленая і лезу на стул. Валяр'яныч задаволена сыходзіць на кухню, чмыхаючы носам, каб праз некаторы час ізноў паўтарыць свой фокус.
Такі харошы коцік!
Некалі Ленка думала, што гэта котка. І нават пахвалілася сваёй Валяр'янкай брыгадзе. Тыя пераглянуліся, а калі Ленка сышла на кухню, злапалі "котку" і намацалі ў "яе" яйкі, а нават нешта яшчэ.
- Уяўляеш сабе? - Рагоча Ленка, - Ларыса Станіславаўна ажно акуляры начапіла, так углядалася.
- Ха-ха-ха! - пераможна кажу я Валяр'янычу, а той сарамліва адварочваецца. Зразумела, чаму ён не любіць хуткадапаможнікаў.

Песенька:
http://www.youtube.com/watch?v=z15mop3pasg


Рецензии
Вітаю!
Багатая ў вас мова.
Увогуле маляўніча атрымліваецца.

Валерий Ясень   24.12.2016 23:24     Заявить о нарушении
Дзякуй, прыемна.)))

Има Иро   07.01.2017 21:24   Заявить о нарушении