Фанфiк Берэнiс-Другi

Паводле "Мроі Багны" Неролі Ултарыкі: http://www.proza.ru/avtor/nerolidoll

Берэніс знаходзілася ў цёмнай мярзотнай каморы з вялізных, груба паабчэсваных камянёў, склізкіх, пакрытых смярдзючай цвіллю і хіба зялёных. Берэніс чамусці здавалася, што яны менавіта зялёныя, з цьмянымі плямамі і бародаўкамі, як рапухі. Колькі прайшло часу, яна таксама дакладна не ведала, але здавалася, што няшмат, не даволі, каб шматкроць перабраць ружанчык сваех пакут, якія надакучлівымі кроплямі канапацілі галаву. Было так ціха, што Берэніс баялася варухнуцца, шоргат балючым выбухам адлюстроўваўся ў галаве і вачах, ужо няздольных да слёз. Яна сядзела ў нейкім скамячаным бліскучым роіле, скалупваючы з дрыжыкамі нешта з плячэй і шыі. Здавалася, што гэта залацістая змяіная луска, якую яна з агідай скідвала на падлогу. А можа, гэта папросту былі паеткі ці стразы? Шлейф сукенкі з пералівістай празрыстай арганзы таксама нагадваў скінутую змяіную скурку, ці гэта ўпрост здавалася ёй у апраметнай цемрадзі?
Пакаянныя думкі ліхімі капытамі ўвінчваліся ў лоб, кропля за кропляй, грамчэй і грамчэй. Берэніс сціснула вушы далонямі, але гукі ўзмацняліся, загрукаталі камняпадам, лавінай наваліліся на дзверы, якія з аглушальным вісклівым рыпеннем расхінуліся, каб асляпіць нечаканым яскравым святлом. Яна заенчыла і павалілася тварам наперад, вар’яцеючы, трацячы прытомнасць. Нешта падхапіла яе і пацягнула з лаянкай, здзіраючы рэшткі ліпучай залатой тканіны з тулава. “Ці гэта ўжо некалі адбывалася раней?” – прамільгнула знічка ў галаве і згасла разам з астатнім глуздам.
Праз некаторы час, з вялікімі намаганнямі, яна расплюшчыла-такі вочы, каб праз імгненне пашкадаваць аб гэтым. Насупраць яе сядзеў намеснік уласнай асобай. Ці магла яна сумленна назваць яго мужам апасля ўсяго, што нарабілася? “Хрэн яго ведае!” Але паміраць чамусці адчайна не хацелася.
Міка таксама з цікаўнасцю разглядаў няўдалую забойцу і здзіўлена цешыўся недзе ў глыбіні душы, што яна ацалела. “Жывучая, скацінка. Бач, схуднела, счарнела а ўсё роўна прыгожая. Як яна гэта робіць? Халера!”
-Халер-ра!- рыкнуў ён услых, з задавальненнем адзначыўшы, як яна здрыганулася, узняўшы плечы. І зарагатаў, і смяяўся, смяяўся шчыра, шчасліва, бясконца.
Берэніс патроху згрупавалася, спрабуючы пальцамі паразграбваць бялявыя “сталактыты” на галаве і сфакусіраваўшы спадылба зрок на суразмоўцы. Так… Шматлікія крывападцёкі на збялеўшым рабаціністым абліччы, патрэсканыя вусны, шматкроць прыкушаны язык з барвовымі разорамі, крывое свежае шво на сківіцы. Упартая, набычаная постаць параненага звера. Відавочна, мроя перакройвала яго, рвала і катавала без перапынку.
-Што ўтаропілася? Бараніца. Каб цябе.
-Прыпадачны, - прасіпела тая і зайшлася ў кашлюнах. Можа, каб схаваць усмешку. Пэўна, толькі дзеля гэтага. Хістаючыся, пакошкалася бліжэй да намесніка і нахабна ўвалілася яму на калені, учапілася ў шыю і схавала нос пад вухам. – Не заб’еш мяне, не пасмееш.
-Бэр… Бэр, мядзьведзіца саплівая, ты чакала, чакала што я прыду за табой?
-Сумленна? Не, мышанятка Міккі. Хто заўгодна, але каб ты?
Яны сядзелі поплеч, мярзотныя злачынцы, забойцы, разбэшчаныя распуснікі, знявечаныя ўласнымі ўчынкамі, але нейкае летуценнае імгненне абодва былі суцэльна шчаслівыя: ён з палёгкі уласнага прабачэння, яна з падзякі, што была прабачаная ім у самым пройгрышным сваім становішчы.
-Малжэнства гэта таямніца, - некалі казаў біскуп Мар’юш сваёй парафіі, - у якой бог часам з’яўляецца паміж мужам і жонкай у выгляде мудрасці і любові, калі яны ўмеюць слухаць сваіх сэрцаў, і навучае іх паблажлівасці і спагадзе. Часам трэба ратавацца ад самога сябе, але дапамога малжонка узмацняе і дадае мужнасці.
Але, хіба Берэніс тады слухала яго? Яшчэ чаго! Яна назірала са здушаным рогатам, як сябровачка бессаромна агаляе сцёгны ў карункавых панчохах пад стальніцай дзеля маладзенькага клірыка, які чырванеў і пацеў, але ўглядаўся пажадліва і палка бліскучымі сваімі вачыма, якія рабіліся чорнымі ад пашыраючыхся зрэнкаў. Вось весялосць!
Берэніс пачала пачуццёва, шпарка і дробна цалаваць заплюшчаныя вочы і чало, лёкка дакранаючыся да шэрых мышыных валасоў і з задавальненнем адчувала, як моцна напружваюцца цягліцы, прыціскаючы яе ў жарсці ў нейкую адноўленую прастору, дзе яна яшчэ не арыентавалася і не валодала сабой, разгублена, падатліва выгіналася, павольна ўзнімаючы рукі, а раптам вольна паляцела ў кружэнні з уздыхам, па лёккім і свежым зімовым паветры.
-Ну, і як справачкі ў каралеўстве? – праз некаторы час запыталася яна ў намесніка хітравата.
-У якім яшчэ каралеўстве? – Здзівіўся “Міккі”, прагавіта разглядаючы ізноў набыты “скарб” у абдымках, - не нагулялася ў ксянжнічку, не накаралася, крывапійца чортава? А ці ты ведаеш, што сапраўдная маленькая Высакародная прынцэса з’явілася ў правінцыі? Ідзе праз пошасць, юрлівыя дамаганні, усялякія выпрабаванні; ідзе наперад, па вадзе як па сухому, ды прытым нештачка яе ахоўвае, нейкая моц старажытная. А гэты твой дурнаваты каханак з хеўрай хаацічаскіх адмарозкаў яе вядзе, хаця і невідушчы. Пагуляўся з фальшыўкай ды й сапраўдную сабе знайшоў. Ха! Ха! Але гэта таямніца.
-Адкуль ты ведаеш? – здзеклівыя мурашкі пабеглі па скуры Берэніс.
-Я шмат чаго ведаю, - Міка правёў далонямі па збітым твары, хмылячыся. – Надышоў час бегчы і хавацца, даражэнькая. Пе-ра-ва-рот.
-Чаму ты не кінуў мяне? – Яна ўзіралася пільна ў шэрыя вочы, яна хацела пачуць нешта канкрэтнае, але адказ быў нечаканы:
-Вы з той, іншай, непадзельныя, ёсць нейкая таямнічая сувязь, я не разумею пакуль… Яшчэ не бачыў. Ты ёй павінна нешта сваё аддаць, з уласнай волі. Ці ўзяць нешта ейнае...
“Звар’яцеў.” – Падумала з жахам Берэніс, -“ а мо занадта галавой даўбануўся? Так табе і трэба. Галоўнае, выйсці адсюль, а там паглядзім.”

Хэппіэнд, кажаце? Не. Узгадалася гэта:
http://www.youtube.com/watch?v=JwkWNc5LODE

Тое самае, але героі не сапраўдныя, а кіношныя (папрашу звярнуць увагу, як свастыку замянілі "сярпаста-малаткастым" у Галівудзе):
http://www.youtube.com/watch?v=F3NUQUSIiMs

На фота таксама яны, Сід Вішэс і Нэнсі Спанджэн.

********


Пасляслоўе, пра прынцэс

-Ці можна акно зачыніць? - Запытаўся Тэа ў Ілоны, - а то я зусім змерз, я ж ані матраса, ані коўдры не бяру на ноч.
-І што? - Пачала спрачацца Ірыска, - я таксама не бяру, але мне цёпла.
-Вось як мне добра, вазьму сабе адразу тры матрасы і буду спаць, як прынцэса на пярыне! - Пачала марыць Ілона, закаціўшы вочкі.
-Ах так, - піскнула Ірыска, - а мы вам яблык падкладзем!
-Чаго там, гарбуза адразу падкладайце, - кажа Ілоначка, - а я раніцай паўстану і скажу: "Ах, як добранька мне спалося!", і пайду гэтак, - Ілона кульгае па кабінеціку, сагнуўшыся ў бок і пазяхаючы. Усе трое рагочуць. Тэа працягвае:
-Не, не гарбуза трэба, а гіру! У нашай раздзявальні гіра ёсць пудовая, аднойчы ўжо падклалі псіхіятру ў скручаны матрас, ён і пацягнуў. Ахаха!
-Пфуй, што мне тая гіра, я яе з трымя матрасамі трыма пальцамі шпурну! - Ілона паказала зграбны баскетбольны жэст.
-Хто прынцэса? Я прынцэса! Хто прынцэса? Я прынцэса! - Пішчыць Ірыска ў захапленні, падскокваючы і пляскаючы ў далонькі.
-Канешне! - Ілона ставіць рукі ў бокі і кажа басавіта, з нахабнай грымасай: -Настаяшчая!
-Я тут прынцэса, ЧО! - дадае Тэа і ўсе падаюць са смеху, бо ён зачыняе акно: -Напрыканцы, я адзін такі пяшчотны, што змерз да касцей.

Вооось, а фанфік пачаўся з гэтага кліпа, які Тэа прымусіў нас паглядзець:
http://www.youtube.com/watch?v=r0xsiooHK2w


Рецензии
Оййй, божухна *млее* Гэта нештачка. Цуд!
Дзякуй!))

ПС Жорстка ты з ёю, Іма, жорстка. Жэстачайшэ. Хаця - так ёй і трэба.

Нероли Ултарика   24.11.2016 11:21     Заявить о нарушении
А спяшацца не буду, каб не залажаць усё. Баюся сапасаваць, праўда(((

Нероли Ултарика   24.11.2016 08:58   Заявить о нарушении
Цяпер і відэа паглядзела. Мілатааааа!))
А Нэнсі на Алеграву падобна, не?

Нероли Ултарика   24.11.2016 19:46   Заявить о нарушении
Мой улюбёны персанаж! Ідзе сваім шляхам, вельмі цікава, сапраўды.
У мяне сёння пачварны дзень, стамілася.
Пакуль.

Има Иро   24.11.2016 21:54   Заявить о нарушении
А што жорстка, дык можа я і табе калі-небудзь "улуп" зраблю якім-небудзь максімальным разрадам. Але я не ўпэўненая, у мяне гэта нарошна не атрымоўваецца.)))

Има Иро   24.11.2016 22:00   Заявить о нарушении
Гэта...А можна спасылку на гэты фанфік размясціць Вкантакце? Там у мяне ў сябрах Яніна, адзін хлопец з Прозы і дзве пісьменніцы адсюль жа. А чытаю я там толькі пра катоў і фізкультуру.
А не, то не, як аўтар пажадае.

Нероли Ултарика   25.11.2016 08:44   Заявить о нарушении
Соцсеткі - смецце насамрэч. Напачатку да мяне там чапіліся нейкія стрыптызёры і гандляры Фаберлікам))) Потым перасталі.

Нероли Ултарика   25.11.2016 11:42   Заявить о нарушении