Рака

Хвалі трывожацца волавам цьмяным,
Качак стракатых віруе гурба,
Свіслач ліе каламутныя слёзы,
І нахлынае на сэрца журба;
Неба навісла шпітальнай прасцінаю,
З-за хмар хваравітых струменіцца сум;
На мосце стаю, утаропіўшы вочы
У вір набалелых, роспачных дум.


Рецензии