Балада аб Кутузаускiм праспекце
Агнямі гудзіць;
І нібыта жыццё,
Няўмольна імчыць.
Ты згасіла святло
І на ложку адна,
І аранжавы блік
Слізгае з акна.
***
Я не смеў увайсці.
Я сачыў за табой.
Малю, азірніся,
Я за спінай тваёй.
Адхіснешся ад пальцаў.
Ты плакала зноў.
Потым новай пігулкаю
Труціла кроў.
Без віны вінаваты...
Ты плакала зноў.
Як жа выдраць з сябе
Гэты боль і любоў?
***
Апрануся бязгучна
І выйду у двор,
Золкай лютаўскай ноччу
Разагрэю матор.
Я адзін са шматлікіх;
Купацца ў агнях –
Вось што вымые з сэрца
І горыч, і жах...
Гасцініца “Украіна”,
Зорка ззяе барвой...
Я люблю назаўсёды,
Я хачу быць з табой!..
***
Я вершы пішу
Да ранейшай цябе:
У шпіталі, на працы,
У спакоі, журбе.
І разбіць шкляны мур
Не стае сілы рук:
Б’ецца, чэзне ў палёце
Вуснаў пасынак – гук...
***
Я паранены целам.
Ты збалела душой.
Не магу я загладзіць
Віну прад табой.
Мая родная, годзе.
Абдымі, прыгарні.
На праспекце за вокнамі
Ззяюць агні...
Свидетельство о публикации №216121802257