Адлiга

Чарнеюць хвалi ракi,
Бо ёй чамусьцi не спiцца,
На ложку ручва свайго
Варочаецца, бруiцца;
Домiкi Верхняга горада
Стаяць азяблай чародкай;
Звонку - спакой ледзяны.
Сэрца - сплывае паводкай.
Стаю у журбе невымоўнай -
Саладзей за яе няма...
I разам са мной глыбока,
Вiльготна ўздыхае зiма...


Рецензии