гнiлая адлiга

неба быццам бяльмо;
на дарозе ляжаць пад нагамі
шматкі шэрых медуз.
а калісьці ж былі снягамі...
не далей, як заўчора;
дрэвы тыкаюць пальцамі
у сухотныя хмары...
мы жадалі цяпла;
пра адлігу размовы вялі;
дык вось нашы мары.
каламутнай макротай
карычнева
зеўраюць лужыны;
у паветры крадзеца пошасць,
кожны трэці хісткі і зябкі,
няўпэўнены і прастуджаны.
хваравітае,
ліхаманкавае натхненне,
пад размовы на кухні
і шклянкі глінтвейну;
затаптаныя усе дарогі,
а лайно ўсплывае наверх;
вільготнымі ботамі тупаю,
націскаю сёмы паверх;
зноў тая ж ежа,
курцы, палемісты...
неўратычныя творцы,
паэты, артысты...
замест маразоў –
адна толькі зараза;
водкі пах, і гарбаты,
і блізкай паразы;
мне ж не трэба гнілога цяпла,
я люблю, калі свет халадзее.
снегападу чакаю ізноў
і на Поўнач гляджу з надзеяй.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →