Увечары

Машына гудзе стамлёна,
Міма ляцяць ліхтары...
Вось бы забыцца, мілы,
Зараз і да зары.
Толькі б узняцца па лесвіцы
І павітацца, можа,
Кволы шоргат папераў –
Потым падзенне на ложак.
Дзеці ў кватэрах сваіх,
Я – з кубкам гарбаты чакаю.
Не трэба аповедаў мне.
Побач ляжу. Абдымаю.


Рецензии