Нараджэнне Кахання

Яны спаткаліся нечана. ЁН заўважыў у ЁЙ тое, чаго, напэўна, не заўважаў ніхто. ЁН адразу заглянуў ЁЙ у глыбіню душы і ўбачыў, што знешняе хараство не адрозніваецца ад унутранага. ЯГО ЯНА прываблівала сваёй непаўторнасцю. Чамусьці пры першай сустрэчы адразу заўважыў ЯЕ ўсмешку. Усміхнулася…ЯМУ. Так умеюць усміхацца толькі анёлы, якіх ЁН бачыў у сне. Падалося, што ЯНА спачатку разгубілася, і ад гэтага ўсмешка падалася нясмелай. ЁН зразумеў: ЁЙ прыемна яго бачыць, бо ў вачах раптам заіскрыў агеньчык. Вочы былі наіўна-дзіцячыя, але погляд здаваўся сур’ёзным, так глядзяць людзі, якія разумеюць гэтае жыццё, якія разумеюць, дзеля чаго прыйшлі ў гэты свет. Вецер развяваў ЯЕ валасы, а сонейка надавала ім залаты колер. Вецер дапамог адчуць ЯМУ ЯЕ пах. ЯНА пахла кветкамі, вясной…Здавалася, што яна жыве ў адзінстве з прыродай, што разумее голас дрэў, жывёл і птушак.  ЯЕ ціхі, лагодны голас уварваўся ЯМУ ў самае сэрца.


Рецензии