Парада

Дазволь табе
Адну параду даць:
Змірыся, што
Не можаш адчуваць.
Не енчы, што
Без яркіх колераў жыццё.
Не скардзіся
На прахалоднае быццё.
Не паддавайся
Надакучлівай віне
І не тапі
Расчараванне ў віне.
Дазволь табе
Мой дружа, нагадаць:
Змірыся, што
Не здольны пакахаць.
Твой свет –
Разлік, пазнанне, розум,
Ды гэта ж веліч,
Не раскаянне і слёзы!..
Суровы,
Неўтаймоўны, як разведчык,
Заззяеш ты
І след пакінеш вечны.


Рецензии