айсберг

слёзы айсберг ліе,
што не можа
стацца гарою:
да грудзей сваіх
кветкі туліць
і жыццё даваць
тым хто на схілах...
толькі слёз гэтых
недастаткова
для магічнага
пераўтварэння;
толькі слёзы -
рэч небяспечная:
калі будзе
замнога іх ліць,
айсберг хутка памрэ.
растане


Рецензии