Фанфiк Берэнiс-Трэцi
Берэніс ныла і ныла, учапіўшыся ў рукаў чорнай скураной курткі свайго маўклівага спадарожніка. Той ішоў вельмі шпарка, ссутуліўшыся і паўзняўшы каўнер, так што кабетка была вымушана то падскокваць, то падбягаць, кульгаючы на сваех чорных абцасах, усыпаных маленечкімі бліскучымі шыпамі. Шкандыбалі яны ў цемрадзі праз нейкі завулак з асфальтавымі ямінамі, пазбягаючы шырокіх праспектаў, забруджаных шматлікім разнастайным смеццем і шэрымі мітуслівымі ценямі.
Каля вялізнага вакзала яшчэ захаваліся цьмяныя ліхтары, якія надавалі пляцоўцы чакання трошкі больш бяспечны выгляд у параўнанні з наваколлем.
-Чакай тут.
Берэніс увалілася на хісткую лаўку, выдраную недзе з “мясам” і ссунутую бліжэй да завостанага прыпынку, з палёгкай выцягнуўшы ногі. Ёй падавалася, што яна чуе, як гудуць пазбіваныя ступні, але знімаць боцікі не наважылася, толькі больш шчыльна абвінулася шырокім кашміравым шалікам. У марозным паветры мільгацелі самотныя колкія кропкі сняжынак. Колер неба акрэсліць было цяжка, пераважна насычана-фіялетавае, яно было працятае зеленавата-блакітнымі плямамі і раз-пораз зіхацела ружовымі бліскавіцамі.
Нейкая старая ў лахманах наблізілася да лаўкі адпачынку і пачала чытаць нараспеў з маленькай кішэннай кніжачкі. Берэніс нахіліла галоўку і прыспусціла павекі, паціху супакойваючыся ў мелодыі рэчытатыву. Ногі раптам перасталі балець. Старая гойдалася з наскоў на пяткі, твар яе ззяў дабрынёй.
-Ці любіш Збавіцеля?
-Так.
-Гэта добра.
Старая павольна правяла рукамі па кашміравых плячах слухачкі і раптам спрытна знікла. У той самы момант з завуголля з’явіўся Міка з нейкім вяртлявым, і нешта паклаў яму за пазуху, развітваючыся.
-Паляцім праз тры гадзіны.
-Нарэшце. Мо ў “Зіхатлівы”, павячэраем?
-Здурэла? – Міка зарагатаў. – Разам нас у момант пазнаюць. Не, пойдзем праз падземку ў “Груган і кола”. Ведаеш, дзе гэта? Гы.
Снежная каша чвякала пад нагамі і падавалася чырвонай, змешваючыся з брудам. Твар Мікі вылучаўся ў марыве ненатуральнай белізной, у раўчаках змаршчак і калдобінах рабацінак гулялі глыбокія сінія цені.
-Жахліва, Міка.
-Нічога.
Цяжкія драўляныя дзверы, паабіваныя бляхамі, расчыніліся на дзіва амаль нячутна.
-Ідзі, сагрэешся. Я пакуру.
-Добра.
Яна пайшла ў жоўты праём, нібы ў нейкім зачараваным паўсне. Духата і гоман, сухавейная цеплыня і насычаныя водары піва і смажаніны захапілі змораныя пачуцці. Драўляная падлога з тоўстых дошак і стаўбуры з павыразанымі на іх лозамі нагадвалі нешта, але думаць не хацелася. Вандроўніца апусцілася на велькі цяжкі стул і гультаявата расслабілася. Няхай пасядзіць пакуль, а мы паазіраемся.
Каля грубай барнай стойкі хвалюецца мускулатурай хеўра братчыкаў са скругленымі тугімі хвосцікамі на патыліцах і аголенымі скронямі. Сярод іх хударлявы з тонкімі мокрымі вуснамі, у акулярах і з аб’ёмным капюшонам на лапатках. На тыльнай старане левай далоні ў яго татуіроўка ў выглядзе нейкіх перакрыжаваных старажытных знакаў, на поясе воўчы хвост і шталёвы ланцужок. За прылаўкам завіхаецца гаспадынька ў белым фартуху з аголенымі локцямі, яна смажыць аладкі і падае іх са смятанай.
Каля вакна насупраць з нагамі на сядзенне ўскараскалася сумная задуменная дзяўчына ў нейкай прасторнай хламідзе з кутасамі на грудзях і вязанай шапачцы. Побач з ёю двое пахмурных мужчынаў і жвавы падлетак з хітраватымі хуткімі вачыма. Дзяўчынка ў праходзе гуляе з чорным кацянём, валасы ў яе таксама чорныя і льсняныя, амаль жывымі вужачкамі звіваюцца, рухаючыся вакол галавы. Яна падскоквае і смяецца, бо коцік злапаў гапку на сукенцы і грызе яе. Калі яна падымае тварык, прыгожыя велькія вочы зіхацяць з-пад тонкіх броваў, нібы каштоўныя камяні.
Адзін сядзіць спіною, напружана выпрастаўшыся, і хіба грызе вусны. Твар ягоны напалову схаваны капюшонам, вочы – чорнай павязкай. Тое, што адбываецца ў яго галаве, заслугоўвае больш пільнай увагі. Справа ў тым, што ён сляпы. Але ў гэты самы момант ён раптоўна ўбачыў вельмі яскравую і падрабязную карціну, у якой гарэзліва смяецца і песціцца тая, што хвіліну назад прайшла побач, дыхнуўшы такім родным і балючым. Пералівы колераў, паверхняў, тэкстураў кантрастна прабягаюць у памяці, і здаецца, зрок яшчэ ніколі не быў такі ясны.
-Берэніс… - Хрыпіць ён здаўлена, а потым раве густа і гучна, нібы паравоз: - Берэніс!
-Яне, Дж’ян!
У раптоўнай цішыні чуваць, як скрабе абуткам па зямлі абрабаваны і збіты намеснік на вуліцы. Ён таксама хрыпіць, бо яго ледзь не прыдушылі дротам.
Недзе гучыць выбух, потым яшчэ адзін, шклянкі валяцца на падлогу, жаласна разбіваючыся ўшчэнт, знікаючы пад бягучым натоўпам. Хаос накрывае горад дзіравай бруднай посцілкай.
Акрайчык посцілкі рвецца, з яго выслізгаюцца суровыя тонкія ніткі. Калі наблізіцца да адной з іх, то мажліва ўбачыць дзве жаночыя постаці, якія ўпэўнена крочаць, трымаючыся за рукі. Відавочна, адна з іх яшчэ маленькая.
-Жахліва, цёцечка.
-Нічога. Дык вось, мора гэта раніцай мае ружовы колер з залацістымі іскрамі. Але яно на самой справе такое празрыстае, што відаць, як у глыбіні плаваюць каляровыя рыбкі, русалачкі і васьміножкі. Кажуць нават, што адзін з васьміногаў мае вось такія жоўтыя вочы і крылы, як у кажана, але я гэтага не бачыла.
…
-Не, ну як ты мой розум з будучыні, то ты павінна мяне забіць.
-Яшчэ чаго! Гэта ты мой глузд з мінулага!
-Я? Глузд? Ахаха! Хутчэй, бязглуздзіца! Ахахаха!
-Як сабе хочаш, але мусіш жыць. І не фарбуй болей валасы, табе непрыгожа.
-Я ўцяміла! З мінулага ў магчымае.
-Як гэта?
-Не важна. Спі.
Свидетельство о публикации №217021100118
Дарэчы, у мяне таксама была думка - даць ім уцячы жывымі. З чадрой на галаве, ахаха)))
Няхай гэта і будзе эпілогам, афіцыйна!
Нероли Ултарика 11.02.2017 18:34 Заявить о нарушении
Има Иро 12.02.2017 19:49 Заявить о нарушении
Нероли Ултарика 12.02.2017 22:29 Заявить о нарушении
Нероли Ултарика 20.02.2017 08:46 Заявить о нарушении
Нероли Ултарика 20.02.2017 08:57 Заявить о нарушении
Има Иро 20.02.2017 21:42 Заявить о нарушении