Марскi раманс

Ведаеш, слова цікавае ёсць:
"Jura" літоўскае – значыць “мора”;
Вось каб стацца мне караблём
І згубіцца ў тваёй прасторы...
Стацца б чаіцай белай мне
І нырнуць у хвалі пачуццяў –
Дотык гэты магутны, ласкавы
Так і мрою, так прагну адчуць я!
Кім жадаю я стацца найбольш -
Гэта юнай марской багіняй
І ў бурштынавым замку сваім
Вечна жыць у тваіх глыбінях,
Кіраваць падводнымі плынямі
І хмурынкамі на небакраі
І насіць, як карону, імя,
Што так моцна тваё паўтарае.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →