Верлибер 1

///Са сшыткаў 1995-2000 гг., пераклад з рускай.///


“За мною ідзі!”
над лясамі –
тысячавокая ноч
спевы фей
закалыхваюць
мройную бездань
 “За мною ідзі!”
маладзік завядзе
туды, дзе ў смузе
апраметныя прорвы
“За мною ідзі!” –
 – я чую цябе, мой дэман!
да брамы сакрэтнай
ў суплёце галін
ля сусветаў мяжы
там, дзе знічкі
мігацяць
у вачах мерцвякоў…
на тым баку сну
ў  цёмна-хмарным
палацы маланак
я сустрэну цябе
і сумны самотны бог
падымецца з цьмянага трона
два цені ў коле агнёў
адной увянчае каронай,
два цені –
каронай адной.
……………………………….

“Дарогай адрынутых
ды апантаных –
за мною
ідзі
за мной."


Рецензии
О, прышпільна, гатычненька.))) Адна карона ціснуць бу. ))) І мерцвякі - яны такія нецікавыя, насамрэч.
Усё, пайшла чытаць "Паранойю" Віцечкі М.
Ахаха! Нічога я не спісваю, бездаказацельна. Сшытачкаў я гэтых у вочы не бачыла.
Бебебе.

Има Иро   28.03.2017 23:25     Заявить о нарушении
А я ж казала, што Віцечка няшка! мыр-мыр)))

Нероли Ултарика   29.03.2017 09:03   Заявить о нарушении
А сшытачкі ў мяне яшчэ ё, цяпер цікавенька так, што было ў мяне ў галаве?!

Нероли Ултарика   29.03.2017 09:08   Заявить о нарушении
Цікавенька гэта не тое слова. Неяк не па сабе, вось што.
Але, мне падабаецца.
(у слова АЛЕ я ўкладаю сэнс нейкі большы, чым НО. Гэта падобна трошкі на англійскае WELL)

Ад Параноі званітавала, фізічна. Як ён гуляе з чытачом, моц! Жуда, проста жуда. Трэба чытаць, мне падабаецца аўтар, ён розны заўсёды.

Има Иро   29.03.2017 10:26   Заявить о нарушении
Патрасаюшчэ! Віншаванні!
Маеш ужо экзэмплярчык?)))
Карцінкі хаацічаскія! Успомніла кіно "Прібытіе" 2016г. Там перакладчыца з ціпа-ктулхамі забаўляецца.
Адзінае, за што вока зачапілася - "кліч". Кліч- гэта клічна, а ён жа шэпча, сціпляшка.
Не, ну я не я калі не дачапляюся.

Има Иро   29.03.2017 18:29   Заявить о нарушении
Кніжка плануецца на канец красавіка, тут можна зрабіць папярэдні заказ. Аўтарскія асобнікі так раздам, усім ахвотным))

Нероли Ултарика   29.03.2017 19:06   Заявить о нарушении
А пра Ктулху не я перакладала, гэта Павел Донаў http://prajdzisvet.org/translators/54-donau-paviel.html

Нероли Ултарика   29.03.2017 19:08   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.