Orden

кажуць з ордэну
толькі са смерцю выходзяць
тыя хто прысвячэнне забыў
і прагне мяшчанскай уцехі,
што завецца
нармальным жыццём
і якога не знаю
бо жыццё маё –
гэта кантора
гэта ты – генерал мой нязменны
за каго я чытаю ружанцы
перад кім схіляю я іншых
маладых і дачасна асуджаных
сваім чорным мундзірам
і талентам
што для свету і міру
ніяк не прызначаны
акадэмія мары гартуе
галовы халодныя
сэрцы гарачыя
і чыстыя рукі
што меч утрымаюць
і шчытом захінуць
ад падкопаў шатанскіх
і пошасці;
кажуць з ордэну
толькі са смерцю выходзяць
тыя хто адслужыў
альбо проста стаміўся
яны - маюць права.
і я маю права
няшчасны выпадак наладзіць
бо раўнівая ажно занадта
і хачу каб любілі цябе,
гэтаксама як я
і захоўвалі вернасць.


Рецензии