раней

я раней была лепей.
лятуць проста ў твар
успаміны
бязважкай чародкай;
не, не ведала больш,
і мацней не была,
і жыццё не было
больш салодкім;
я не крэсліла мар,
а заместа віна
дастаткова было
кубка чаю;
іншы быў красавік,
я хадзіла ў касцёл,
там вяла барацьбу
з адчаем...
ціхі подых вясны,
і вялікдзень ідзе,
асцярожна –
скрозь хмары праменне...
я не прагну мінулае
уваскрасіць,
але хочацца мне
адраджэння.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →