***

хто мне скажа, навошта гэта,
той заход на наступны круг;
але гэта нібы й вяртанне,
а нібыта імклівы рух;
паўтарэнне як маці вучэння,
за акном так блізка трава...
тое самае атачэнне,
і мне зноўку тут дваццаць два.
пра адносіны міжнародныя
тое ж ведаю, нават больш,
а на кухні побач з плітою
гэтаксама гатую боршч;
стол на тым жа звычайным месцы,
і пра Мінск я пішу ізноў,
і запарваю гарбату,
і чакаю ў госці сяброў;
гэтаксама прыходзіць лета,
гэтаксама ўздыхае бэз;
і не горкая настальгія –
прывітальны мой паланэз!..
я дзіўлюся за кубкам чаю,
што ўсё гэта тут можа значыць...
але годзе, хопіць рэфлексіі,
пажадайце мне проста ўдачы!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →