Кровное единение

Купаюся ў срэбранай вадзе,
Іду па росным аксамітным лузе,
Сцяжынка ў ім за гарызонт вядзе,
А можа, і на неба весці мусіць...
А нада мной бяздоннасці блакіт
І воблачкаў шаўковыя пялёсткі...
І цягне вышыня, нібы магніт,
Каб адарваць мяне ад роднай вёскі.
Маленькая радзіма тут мая -
Пашчасціла мне ў вёсцы нарадзіцца,
Тут столькі чалавечага цяпла
І шчодрасці жывая тут крыніца...
Я дыхала тут водарам лясоў,
Дурманіў пах бялюткае чаромхі,
Хвалююць кветкі бэзу мяне зноў -
Я помню водар той пяшчотна-тонкі...
Жытнёвыя мне сняцца каласы,
А сярод іх - рамонкі з васількамі...
Няма на свеце лепшае красы,
Калі спявалі кветкі разам з намі.
Прыемней не бывае ў свеце сноў -
Вяртаюся ў вясковае дзяцінства...
І цягне мяне вёска зноў і зноў -
З ёй адчуваю кроўнае адзінства.


Рецензии