Купалiнка

Раптоўная шчодрая навальніца перарабіла дарогі ў трапяткія рудаватыя ручаіны, патапіла лабавое шкло суцэльным цёплым слоем вады, распэцкаўшы ўшчэнт святло ліхтароў і нахабных аўтамабіляў.
-Анічога не бачу, - прамармытаў Алік, выварачваючы стырно і ўздымаючы зграбныя хвалі з-пад колаў. Мінакі на броўцы сіметрычна падскочылі, умольна натапырыўшы вільготныя далоні. Ілоначка рупліва пачала праціраць папацеўшыя вокны знутры папяровай сурвэткай, раз-пораз торгаючыся з нагоды асляпляльных маланак. Неба выбухнула пагрозлівым раскатам. Рацыя чхнула і патрабавальна ціўкнула:
-Карона…! Карона, прыем!
-Адным колам на базу прыплылі! Чаго яшчэ!- Ілона ўхапіла перадатчык і  падкрэслена ветліва прамовіла:
-Прыем-прыём. Слухаем.
Праз хвіліну, здзівіўшыся, яна разважала ўслых, пакуль Алік, чартыхаючыся, выяжджаў з чарговай невідочнай тоні:
-Ды не, немажліва. Не, памылка хіба. А палове першай уначы?
У лесапаласе на самотным прыпынку насустрач хуткай дапамозе ўзняліся дзве дзівачныя постаці. Бабулька са збялеўшым тварам, кароткімі бялявымі валасамі і ў бэжавай парцы пазірала з надзеяй кемлівымі вачыма без колеру, побач матляўся цыбаты аблавухі хлопец. Абое змоклыя наскрозь, як шчупакі, і напалоханыя, нібы трусы. Дзяўчынкі-інтэрны пачалі завіхацца вакол парачкі:
-Она лежала в лесу вон там, - малец махнуў рукой у неакрэсленым накірунку. -Еле поднял, еле доволок.
-Бабушка, что вы там делали?
-Гуляла.
-Темно же, ночь, ливень!
-Когда я вышла, дождя не было.
-А вы, молодой человек, что в лесу ходите ночью? – Строга далучылася Ілоначка.
-Я ключи искал.
-Ключи? Какие ещё ключи? Подозрительно. Стойте!
-Я ничего не знаю, я вообще ни при чём.
І паскакаў, нібы сапраўды быў трусом, праз імгненне знікнуўшы ў цемры. Ілона нахілілася, сарвала некалькі валошак і сунула ў кішэню. Інтэрны ў салоне хуценька распраналі няшчаслівую бабульку. Ілона скокнула на прыступку і знянацку заспявала па-беларуску:
-А можа, купальскія кветкі збіраеце ўпотай? Як там папараць, цвіце, бадай?
Дзеўкі аслупянелі, бабулька сціпла заўсміхалася, апусціўшы галаву, Тэа ўзняў адзінец і прамовіў у захапленні:
-Ну, док, гэта пяць.
У прыёмным пакойчыку дурнаватая кудлатая вядзьмарка ў белым халаце недаверліва і зласліва ўглядалася ў гоп-кампанію.
-Случай, прямо скажем, крайне необычный. – Ілона здзекавалася са смакам, як заўсёды.- Восемьдесят три года. Прогрессирующая стенокардия.
-Дзібілы.
-Со мной всё в порядке. Я просто гуляла. Потом слабость накатила, ноги подкосились, я упала. Я домой пойду, спасибо.
-Смотрите, она уже читает ваши мысли! Но кардиограмма, бабуля! И ключи…
Старая шпарка павярнулася, утаропіўшыся ў Ілоначку:
-Какие такие ключи?
-Дык, ад кватэры.
Разгублена абмацаўшы кішэні, старая з палёгкай выдыхнула:
-На месте.



(Фота аўтаркі)


Рецензии
Спадабалася!
А я з Прозы знікаю, зусім знікаю.

Нероли Ултарика   30.06.2017 10:16     Заявить о нарушении
Вырашыла зрабіць выключэнне і ўсёткі адсвяткаваць ДР сягоння. Звычайна не святкую, не люблю.
Усё, пабегла)

Нероли Ултарика   30.06.2017 10:19   Заявить о нарушении
З днюхай! Усё ніяк не наважылася павіншаваць.
Угаварваць я цябе не буду. Можа, толькі каб старонка засталася. Развітвацца таксама не буду, мы не на пахаванні.)))
Мяне ведаеш як знайсці, як што. Можа, як небудзь і знайдземся калі. Ну вось.

ПыСы. Чытаю мову Віцечкі М. Румзаю, як той кот памыйны.

Има Иро   30.06.2017 12:00   Заявить о нарушении
Дзякуй!))
З раніцы ўсе віншуюць, расчулілася зусім. Не, святкаваць канечне трэба!

Заходзіць чытаць буду, а сама лепш памаўчу пакуль што.

Нероли Ултарика   30.06.2017 13:20   Заявить о нарушении