Пост дуплетам. 13. 03. 2017 г

3. Пост Дуплетам, Вялікі Пост, -- 13.03. 2017 г., панядзелак, 2 гадзіны 05 хв.

Лёг рана, каля дзевяці вечара. Учора ў 15.00 зноў зладзіў з хлопцамі акцыю на выхадзе з метро “Каменная горка”, своеасаблівы “пост Курапатскай варты з прэзентацыяй кнігі “Трынаццаць дзён”.
А да гэтага вось што было. Устаў, запісаў “пост дуплетам”, выставіў яго потым у ФБ, але выстраліў толькі з аднаго ствала, гаворачы фігуральна, бо не паўтарыў яго, як планаваў з перабітым на клавіатуры тэкстам і як рабіў яго ў першы раз, а цяпер вось прачнуўся і пішу гэты трэцці “пост”,
А час цяпер, час беларускі, -- 4.00
***
1. Сон
Якісьці дом з вялікай залай. Нейкае свята, ці ўжо ідзе напоўніцу, ці толькі рыхтуецца. Людзі розных нацыянальнасцей. Кветкі, экібаны, біжутэрыя…

Я падыходжу як бы да нейкай лесвіцы, што выводзіць людзей знізу ў гэтую залу. Стаю і выбіраю з вялікай кучы тое, што патрэбана выбраць па ўмовах удзелу ў свяце. І вось уздымаю на сваю галаву ні то капялюш з вуаллю, ні то вянец нейкі з карункамі крэмавага колеру, вось такімі як шпалеры на маёй кухні. Такія ўмовы існуюць для ўдзела ў гэтым свяце. Ніхто мне гэтага не казаў, я сам нібыта ведаў. І вось з’явілася. Жанчына. Багіня, не іначай. У такіх паўпразрыстых доўгіх вуалях, накідках, балахолах, з анёльскім абліччам, паўстала перад мною, і сказала: “Ты ўзяў маю фату”, я глядзь: на галаве майго вянца вуалі такіх жа колераў і адценняў, як і аблачэнні на Жанчыне. А яна – скок да мяне на рукі, і прамовіла: “Цяпер я, -- твая!”. Я трымаю яе на руках, і вачам не веру. Усё пры ёй, усё такое ж, як я люблю. Я трымаю, абхапіўшы яе за пялюткі, а пад вуалем усё голенькае, цёплае цела, і ў мяне ўсё падымаецца… Напружылася. Адной даланёю я злаўчыўся, памацаў у тым месцы і шукаю, шукаю, шукаю… Я яшчэ не бачыў, якая яна там, але ўжо пальцамі ведаю і адчуваю дрыготкімі пальцамі, блытаючыся паміж густой і завітушкавай расліннасці, што і там яна такая, якую я люблю. Занайшоў, -- гарачае, вільготнае, увайшоў…

І рухаю, рухаю, рухаю… Трымаючы, абхапіўшы за такія крамяныя гарбузовыя акруглыя пялюткі і яе адначасова нясу на руках, рухаю ад сябе і да сябе і нясу. Сам іду на паўсагнутых нагах, і мы абодва рухаемся, зліўшыся ў адно адзінае цела. І сон змяніў карціну.


Потым з’явілася нейкая іншая жанчына, яна ляжала ў тым самым месцы, длзе я выбіраў вянцы-вуалі. Так сабе, даволі прыгожанькая, хоць і чарнявая, у маім гусце, з вялікімі грудзямі, яна ляжала ў спакуслівай позе, і таксама ў нейкі момант скочыла мне на рукі. І хаця ведаю, што не магу раз за разам запар, але ж у мяне зноў усё напружылася, набухла і было гатова да бою, бо калі яна так хоча, не магу ж я адмовіць. Усё было вельмі страсна,  -- я задаволіў і гэтую жанчыну, але ж такой еднасці, як з залатавалосаю, ужо не было. Была проста дзікая страсць. Такога аргазма я, пэўна, у жыцці сваім не адчуваў. Як сказаў аднойчы хлопец, проста мазгі выстралілі струменем. Роў як дзікі звер, торгаючыся ў канвульсіях. Роў і крычаў перакрыўленым ад жарсцяў тварам.

***.
2. Сон.
Снілася, што Алесь Камоцкі спявае на Белсаце, а можа і на БТ вельмі смешную песьню дзіцячую нібыта, якая называецца “Няўцямны Жаб” – так яна называлася, усе навокал у студыі рагаталі і смяяліся, бо ўсе ведалі, хто такі гэты Няўцямны Жаб. Песьня гэтая выконвалася Алесем быццам бы ад імя дзіцячага персанажа.

////
Вось, Вераніка нарэшце выпраўляецца на працу. А то падлабуньвалася ўжо, хацела зноў застацца дома. Застанемся дома з Міколам адны, будзем правіць. Працаваць і правіць работай. Нам абодвум дома вельмі камфортна. Вераніку правёў, яна ў мяне выпраўляецца на працу роўна ў 8.00, бо яе Тралейбус №8 пад’язджае да нашага прыпынку “Лабанка 99”, роўна ў 08.08. Вось нядаўна на радыё толькі што аб’явілі дакладны час на Беларусі. Дыктар сказаў: “На Беларусі восем гадзін восем хвілін”, дык хіба я, -- не ВОСЬ!?

Вераніка, як толькі прачынаецца, адразу ўключае старэнькі толмачаўскі “Акіян” куплены некалі маёй маці Лізаветай Пятроўнай, а я звычайна выключаю, бо мне гэта радыё надакучае, перашкаджае слухаць голас душы і голас Божы.

Зараз лепш пагляджу па Белсату, што там учора рабілася ў Рагачове, хоць і не быў там ніколі, але калісьці моцна сыйшліся з Юрам Сіманенкам, родам з Ракава сам, я гады тры парацаваў на яго, мяса шукаў, калі сыйшоў з “Атланта”, яго жонка Інна – родам з Рагачова, з сям’і Сіманенкаў – ад іхняй Францужанкі Улі – і прыдбалі мы сабе Ольву, Олвію Цігрыс (па пашпарту), Олівію Анатольеўну… Час прамога ўключэння з Рагачова складае 1 гадзіну, 52 хвіліны, і 16 секунд, пачаўся эфір з мястэчка Забалацце.

Хлопец, што вядзе прамую трансляцыю вельмі падобны на Грушэўскага Юру, з якім я вучыўся ў Пінскім сельскагаспадарчым тэхнікуме, і жыў у адным пакоі, які разоў колькі гасцяваў у мяне, нават начаваў, які да гэтага часу назвоньвае на мабільны. Скончыў тэнікум ажно ў 1981 годзе і пайшоў у войска, у Савецкую Армію. Паралельна з Рагачовым, прамыя ўключэнні праводзіліся ў Бабруйску і Оршы. Два дні да гэтага ў Маладэчна, ці пасля Маладзечна арыштавалі Віталя Рымашэўскага, Анатоля Лябедзьку і Юрыя Губарэвіча – усе атрымалі па 15 сутак арышту. У Берасці затрымалі мясцовага блогера Пятрухіна. Нядаўна схапілі і Філіповіча, які вёў трансляцыю з Пінска.

Учора ў 12.00 пазваніў дзеду, што ўсё гатова. Абяцаў прыйсці праз гадзіну, але прыляцеў праз трыццаць хвілін. Папрацавалі над кнігай. Дзед прынёс яшчэ адну флэшку, новую, кажа так будзе надзейней, Ён думае, што кожную кнігу, увогуле кожны новы файл лепш захоўваць на навой флэшцы. Ледзьве разабраўся з часткамі, і ледзь разгроб старонкі. Пазваніў Вішнёву, скінуў яму кнігу, зразумеў, што да новай кнігі Вараксы, патрабуецца яшчэ рэдактарская прадмова. Абяцаў напісаць на старонку хаця б.

Прыехаў Гайшун, выправіліся на “Каменную Горку”. У аўтобусе пазваніў Зміцер Ліпнянін, той самы, што купіў пасля першай ночы на “Курапатскай Варце” маю першую кніжку “Трынаццаць дзён” за пяць рублёў. Цяпер ён хацеў быць разам з намі на акцыі. Калі вышлі з перахода, Зміцер ужо чакаў нас на выхадзе з метро ў бок Мацерыка.

Правялі акцыю за паўтары гадзіны, цяпер былі камандай: я, Зміцер і Ігар з камерамі, і Дзед Варакса на падхваце.
Усё! Канчаю гэты пост. Зміцер замёрз да дрыжыкаў. Прыехалі ў трох да мяне ў кватэру і паскідвалі матэрыялы. Пазнаёміў Ліпняніна са сваімі хлопцамі. Дома была ўся сям’я,
СЯМ’Я
СЕМ, -- Я,
7+5


Рецензии