Беларуски Глобус
Двух мільённы Менск, лічы што вялікая вёска. Учора, гуляючы па справах з сястой, убачыў каля дзесятка добрых і не вельмі добра знаёмых. Толькі ўспомніш чалавека, а ён ужо крочыць табе насустрач, толькі падумаеш пра яго, глядзь, -- а ён сядзіць пад парасонам і цягне з бакала піва. Фёдар Кулак, Алесь Мяснікоў, Адам Глобус... І іншыя, іншыя. Апошнім часам з Глобусам часта сутыкаюся на вуліцы і ў самыя цікавыя моманты. Гэты сусветна вядомы мастак і празаік нідзе не можа схавацца ад людзей. Вось і ўчора: пераход метро Янкі Купалы, праходзім з Надзеяй у першы вагон. Бачу пад лесвічным маршам схаваўся Глобус, апусціў галаву і нешта старанна запісвае ў свой нататнік, - пагрукваю лыжнымі палкамі, падыходжу і станаўлюся насупраць:
-Здароў, Валодзя! - працягваю руку.
-Лядзь! - ледзь не падскочыў ён ад нечаканасці, - ты ўжо пяты чалавек, які падыходзіць!
-Ціха! - прыставіў палец да вуснаў, - тут сястра мая.
-Ой, прабачце калі ласка!
Мирская молва, как морская волна, - нідзе ад яе не схавацца, калі хвалюецца грамадства.
Свидетельство о публикации №217062800010