Капейка без нумароу

Капейка без нумароў і нахабнае аўто
Гэтай вясною вельми часта ціхары, людзі спецслужбаў пераапранутыя ў цывільнае, хапалі ў падваротнях грамадскіх актвістаў, як сляпых кацянят, і завозілі туды, куды ім трэба. Без апазнавальных знакаў, ні табе ніякіх ордэраў на арышт, усё гэта прыплывала ў залы суда заднім ходам.
Таму і стаў больш асцярожным. Уважлівым стаў і пільным, стаў прыглядвацца, а што ж робіцца навокал.
А цяпер тлумачу раскрываю інтрыгу пра гэтыя фотаздымкі аўто ў маім двары. Апоўдні, калі выправіўся з Ольвай за цыгарэтымі і нарэзаў колькі кіламетраў з лыжнымі палкамі, пагаварыў з Таццянай Усманавай, а Ольву добра вынухаў яе Цімошка, я адправўіся дамоў, бо сука мая справіла ўсе сабачыя справы, а мяне чакала праца. Дом наш № 89 (на 310 кватэр) збудаваны літарай "П" і вось над верхняй перакладзінай гэтай літары, праходзіць тунэль, прыўкрашаны дварым "супрамацізмам". Праходжу гэта я праз дваравы тунэль, памахваю пакручваю палкамі, туды-сюды, як бы прапелерам, кісць рукі распрацоўваю, ужо амаль выходжу з гэтага прахода, як перада мною праехала аўто. Старэнькая такая капейка. Я звярнуў увагу што ззаду не было ніякіх нумароў, а з яе выйшаў малады чалавек у цывільным, адзін застаўся за рулём, і гэты малады чалавек скіроўваўся ў мой бок, у бок гэтага тунэлю, як тут заўважыў мяне з палкамі, развярнуўся і пайшоў па дарожцы ў бок. Мяне гэта насцярожыла і заінтрыгавала. Неяк непорывычна ён сябе павёў, сутыкнуўшыся са мной позіркам, развярнуўся і пайшоў. Праходзячы міма я звярнуў увагу, што няма нумараў на аўто. Дастаў тэлефон і сфатаграфаваў. Дайшоў да свайго сёмага пад'езда, набраў лічбавы , адчыніў дзверы і па прывычцы шукаю які камень, каб падкласці пад дзверы. Тут зноў лыжныя палкі параявілі сваю ўніверсальную патрэбнасць: палкамі падпёр дзверы, зноў дастаў тэлефон і смела рушыў да машыны, але ж ужо без палак у руках. Бачу з шостага пад'езда ідзе сусед, мы рэдка з ім нават вітаемся, нейкі чужакаваты ён. Але пайшоў яму на сустрач, парукаўся і кажу: "Нейкая дзіўная машына, глянь! Без нумароў". Сусед сказаў, што можа пераганяюць. Я прапанаваў яму падыйсці разам і паглядзець, што за людзі. На жаль сусед адмовіўся. Тады я сам пачынаю падыходзіць да капейкі. Той першы, што рэзка развярнуўся, як бы ўцякаючы ад мяне, зайшоў за куст. Выскачыў кіроўца, малады і незнаёмы мне мужчына: "Что вы фотографируете здесь?"
- Я ў сваім двары! Вось вас фотаграфірую. Ты ўжо таксама там ёсць.-- Чалавек было памкнуўся да мяне, але я развярнуўшся, пайшоў да свайго пад'езда. Ён не пабег следам, бо да пад'езда было ўжо блізка, а толькі закрычаў мне ў спіну: -- Табе ў Навінкі трэба. Ведаеш, які туды ходзіць маршрут?
-- Сто семнадцаты, -- адказаў я.
Паклікаў Ольву і мы зачынілі дзверы і падняліся на ліфце ў сваю кватэру. З акна спальні і паназіраў за імі. Яны пакруціліся на месцы хвілін пяць, потым пад'ехалі іншыя, там аказался, што ў іх яшчэ была машына, інамарка нейкая. Калі з'ехалі я ўжо і не заўважыў, бо заняўся іншымі справамі. Пастаялі ў нашым двары не болей 15 хвілін. А надвячорак заўважыў гэтае аўто, якое ўсцерабілася на тратуар, і сфатаграфаў.
Што гэта было? Можа я станаўлюся параноікам? Няхай так, у мяне параноя. Але лепш я буду здаровым параноікам, чым пакалечаным, або скручаным і засунутым у які-небудзь варанок. З лыжнымі палкамі я цяпер не растануся доўга, а можа і ніколі. Час пакажа. Зручная, вельмі зручная і карысная рэч аказваецца. Дзякуй табе, Наталля Ладуцька, за твой падарунак, я цепер без тваіх палак, як без рук сябе адчуваю. Не растаюся з імі, хутка і спаць буду з палкамі.


Рецензии