Палигон Рубрын и ядзерны фугас
Усё можа быць. І гэта зусім не фэйк, а можа аказацца чысцюткай праўдай. Скажу толькі, што бацькі беларускага палітыка Вінцука Вячоркі менавіта з тых мясцін. Ды і адна з маіх Хросных (у нас зазвычай бралі двух Хросных Маці і двух Хросных Бацькоў), Проля (Еўфрасіння), выйшла замуж за рубрынца і насіла прозвішча Вячорка. Мерлінскія хутара, або афіцыйна “палігон, збудаваны ў сярэдзіне пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя для краін Варшаўскага дагавора”, або па-простаму Рубрын, -- так называлі гэтыя мясціны палешукі. Такія вёскі на Ольманскіх балатах, як Рубрын, Колкі, Мерлін, Краснае, Еўжын Калодзеж, і дзесяткі іншых вёсак і хутароў у канцы пяцідзесятых пачатку шасцідзесятых былі гвалтам выселены, зачышчаны і разселены па ўсяму Столінскаму, Жыткавічкаму, Лунінецкаму, Петрыкаўскаму, Лельчыцкаму і інышх раёнах Беларусі. А на месцы вёскі Рубрын зрабілі палігон для самалётаў краін Варшаўскага догавара.
А цяпер устаўляю сюды тэкст, які напісаў пад пастом у Людмілы Рамановіч, каб вам было крыху зразумела пра што гаворка.
Дарэчы, маці майго адзінага Друга Вячаслава Гананайка была з Рубрына, вельмі рана памерла ад рака шчытавіднай залозы. А яго дзед, Вячаслаў Гананайка -- падарваўся на міне ў Берліне акурат на 9-е траўня 1945 года. Так што яшчэ раз паўтару тое, што напісаў 22 сакавіка пасля акцыі "Руха салідарнасці Разам" у Хатыні, вельмі рана беларусам святкаваць Перамогу ў Айчыннай вайне, Другая Сусветная вайна для беларускага народа пакуль не скончана. Наша Перамога яшчэ наперадзе, вораг будзе разбіты і перамога будзе не "за намі", як сказаў Сталін, Перамога будзе РАЗАМ з НАМІ, У НАШЫХ СЭРЦАХ, а за намі застанецца -- толькі мінулае.
"Гэта мая радзіма. І не чытаючы, магу паверыць. Бо нас палескіх дзяцей з навакольных вёсак, ад якіх Рубрынскі палігон быў у сарака кіламетрах, увогуле вельмі спецыфічна выхоўвалі і рыхтавалі да нечага вельмі вялікага і важнага, і ў гульні мы дзіцячыя вельмі дзіўныя гулялі, цяпер фрагментарна сёе-тое ўспамінаецца, ясна ўспамінаецца, а я ўсё паверыць не магу, што нас сапраўды рыхтавалі да нечага вельмі сур'ёзнага. Вось, скажам, мы павінны былі схаваць родіну так, каб яе ніхто не знайшоў. І калі прыйдуць амерыканцы, яны пытаюцца, а чаму ты так робіш? А чаго ты кашляеш? А чаму ты чухашся? А мы павінны былі адказваць на іх пытанні, чаму робім так ці інакш, але не паказаць, дзе родіну схавалі. Дарослыя сядзелі і размаўлялі паміж сабою, кінуць амерыканцы ядзерную бомбу, ці не? І прыходзілі да высоновы, што ўсё ж такі не кінуць, бо і ў нас ё бомба, і тады канец свету настане. Зямля сыйдзе з арбіты. А мы, дзеці побач гулялі і, вушы натапырыўшы, слухалі, пра што дзяды гавораць і спрачаюцца. Самае дзіўнае, што і дарсолыя гуляліся разам з намі, мы рабілі нейкія незразумелыя практыкаванні, мы вучыліся быць вынослівымі і не выдаць сябе ні паводзінамі, ні чым-небудзь іншым. Гадоў наццаць таму, калі Мілінкевіч аб'явіўся я пачаў сёе-тое ўспамінаць са свайго глыбокага дзяцінства, яно само пачало ўсплываць са свядомасці асобнымі фразамі, карцінкамі, сітуацыямі, і пачаў запісваць за сабою ўрыўкі. На Рубрыскім палігоне маглі ўзарваць і ядзерную бомбу, як на суседнія Цераблічы аднойчы кінулі на вёску памылкова некалькі бомбаў, як нізка самалёты пікіравалі звеннямі над маім родным Толмачавам. І мы іх спачатку вельмі баяліся, а потым смела глядзелі на іх і зусім не баяліся, толькі гусі ніяк не маглі прывыкнуць, бо гусі вечна маладыя. А мы тады ўжо з самага дзяцінства былі воінамі і вучыліся супрацьпаставіць сябе ворагам, і схаваць Родіну так, каб яе ніхто не знайшоў. У дзядоў трэба было своечасова распытаць, але ўжо ўсе паўміралі і вельмі мала старых людзей засталося.
Аказваецца, пад усім гэтым была рэальная падкладка. У мінулым годзе на “Белсаце” выйшаў дакументальны фільм, калі не памыляюся назва яго “Рубрынская Хірасіма” з якога можна даведацца, што шведская станцыя, якая зафіксавала ўсплеск радыяцыі ЧАЭС, зафіксаваў ўсплеск радыяцыі і ў 1961 годзе ў раёне майго роднага Палесся. Ці не было насамрэч так, што сінхронна, як запусцілі ў космас Юрыя Гагарына на палігоне Рубрын рванулі ядзерны фугас, каб паглядзець, а што ж будзе далей? Вельмі шмат фактаў гаворыць, што так яно і было. Раскапаем. Усё пакажам народу, калі народ прыйдзе да ўлады і раскрые ваенные архівы і архівы КДБ.
Усяму свій час.
Свидетельство о публикации №217062801416