Дыялог з суседам
-- Шуневіча здымуць! Заместа яго будзе начальнік РОВД Заводскага раёна, мой добры знаёмы. Вось паглядзіш. Я нядаўна быў на паседжані, дзе сабралася ўсё МВД, быў і сам Лукашэнка. Ён уладу не аддасць, ні ў якім разе не аддасць. Ён сам гаварыў, што з кулямётам будзі адзін адбівацца. Там жа адно быдла сабралася…
-- І ў Курапатах быдла сабралася?
-- Канешне! А хто ж там яшчэ, хіба гэта народ? Гэта проста быдла, быдла, быдла...
-- Слухай, вось ты лічыш сябе творчым чалавекам. Што ты рабіў бы, калі б на магіле тваіх бацькоў збудаваў прыбіральню, або проста наклаў вялікую кучу на магільную пліту. У Курапатах былі самыя лепшыя людзі Беларусі, яны абаранілі гонар і годнасць беларусаў...
-- Ды ўсё гэта быдла, проста быдла...Ніхто і нідзе ўладу проста так не аддасць. Ты хоць ведаеш, што ён уваходзіць у англійскую мафію, яму проста не дазволяць здаць і саступіць. І каму там аддаваць уладу?..
Я нешта гаварыў і крычаў яшчэ, што ў беларусаў ёсць шанс адстаяць сваю незалежнасць, калі Лукашэнка зразумее і дасць людзям зброю, як тое ёсць у Швейцарыі, на якую Гітлер так і не адважыўся напасці. І калі ў беларусаў на руках будзе 2-3 мільёны ствалоў, ніякая Расея проста не асмеліцца сюды ўлезці. Спрачаліся палымяна, але не вельмі доўга, бо мяне чакаў на лавачцы Аляксандр Варакса, мой, так называемы дзед. Ён глухаваты, можа і не вельмі ўнікаў, пра што мы там крычым у двары, але ўсё ж з'яўляецца сведкам. Нарэшце я спытаўся ў свайго суседа:
-- А я магу спаслацца на цябе?
-- Спасылайся.
Адным словам пагаварыў я, што называецца з суседам. І ўсе вы яго ведаеце, не будзе ж ён нешта выдумляць ад сябе, хоць і артыст.
Гэта Сяргей Кравец, Толя Дым, - яго спеўны псеўданім.
Цяпер застаецца толькі чакаць, што Шуневіча здымуць, а заместа яго паставяць начальніка Заводскага РАУСа, Значыць, праз майго суседа проста зліваюць патрэбную камусьці інфармацыю? А сур'ёзны пасыл толькі адзін: Лукашэнка ўладу не аддасць! Ні пры якіх умовах. Рыхтуйцеся да сур'ёзнай барацьбы. А гэта значыць, да пасадак, арыштаў, да крыві... Рыхтуйцеся да сур'ёзнага супрацьстаяння, людзі! І таму загадзя збівайцеся ў пяцёркі, дзесяткі, сотні... Я не палітык, я паэт, але бачу адзінае выйсце, абядноўваць усе сілы, толькі калі будзем разам, зможам перамагчы і абыйсціся сапраўды без крыві. Але ж пасадкі ўжо пачаліся. Але нічога, выстаім! Беларусы, -- моцныя!
Жыве Беларусь!
Свидетельство о публикации №217062800466