За аднаго битага...
Ці ёсць дзе-небудзь агульная статыстыка, колькі было затрыманых і апрацаваных учора праз гарадскія РАУСы? Трэба сабраць агульную статыстыку, апрацаваць яе і толькі тады рабіць вывады, што гэта было, невялічкая перамога, ці чарговая параза. З прааналізаванай статыстыкі, можна будзе зрабіць вывад: супраціў пойдзе на ўздым, ці будзе спадаць? Зрабіце, калі ласка, падобны аналіз, які зрабіў ніжэй я, зрабіце усе хто быў затрыманы, тады намалюецца агульная карціна. І можна рабіць нейкія вывады. Значыць так.
ПАРТЫЗАНСКІ РАУС.
Нас утрох Валерыя Герасімава, Міхася Аляксейчыка (Міхась Аляксейчык патрапіў чамусьці "Карстрычніцкі РАУС) і мяне, затрымалі ў 13.45, пры затрыманні нікога не білі, хаця я моцна крычаў, назваў амапаўцаў і людзей у цывільным, "бандытамі", звярнуў увагу мінакоў, на тое, што нас арыштоўваюць, магчыма, хтосьці і засняў момант затрымання. Старэйшы двойчы прадставіўся і паказваў сваё падсвечанне. Прычапіліся да лыжных палкаў. Прычына затрымання стандартная, выясненне асобы, праверка дакументаў, я на кагосьці падобны... Свой ваенны паказаў адразу ж, але гэта не сыграла ніякай ролі, паказаў пашпарт, ужо ў фургоне пагражаў, што "магу прылюдна спаліць беларускі пашпарт, і тады ім усім мала не пакажацца". У аўтазаку, ужо сядзелі двое: Мікола Дзядок (палітвязень), з фінгалам пад вокам і Кірлік Павел, трэццім кінулі мяне, затым Валера Герасімаў, чацвёрты -- Рабцаў Валерый Мікалаевіч (ад БНФ), і апошнім Сініцын Валянцін Генадзьевіч.
Праз гадзіну кудысьці завезлі, як потым аказалася, -- унутранны двор Партызанскага РАУСа. Паставілі да сцяны і зрабілі шмон, вобшук. Усе рэчы забралі, але я зхітрыўся схаваў пачак цыгарэт у плаўкі.
Калі завялі ў актавую залю, не адразу зразумелі, што мы ў Партызнаскім РАУСе, усіх я налічыў чалавек 47-50 (бо многіх то прыводзілі, то выводзілі некуды зноў). Было жанчын і дзяўчат 5-7 чалавек, дзве ўвогуле маладзенечкія студэнткі. Два грамадзяніна РФ, адзін з якіх -- анархіст. Другога не запомніў. Калі спыталіся, ці ёсць журналісты, -- іх аказалася двое, хлопец з Ганцавічскай газеты, і я -- назваўся незалежным журналістам, падцвердзіў гэта пісьменніцкім падсведчаннем, а яшэ ў барсетцы быў бэйджык ад "Літаратуры і Мастацтва". Мяне як журналіста, выклікала потым у калідор жанчына, супрацоўнік РАУСа і задала пытанні, адказы запісваліся на камеру: "Дзе я быў затрыманы, кім, за што і пры якіх абставінах?". Адказаў, што затрымалі ні за што, мы проста гулялі па праспекце, прычапіліся да лыжных палак і гвалтам запхнулі ў аўтазак, нібыта для выяснення нашых асоб. Звярнуў увагу пры запісе, што ў маіх рэчах са мною было 30$ і каля 30-ці беларускіх рублёў, калі яны прападуць, я іх з пад зямлі дастану. Бо мяне раней яшчэ восенню іх калегі абчысцілі ў Цэнтральным РАУСе, і ўкралі 33 рублі. Праўда тады я быў крыху на падпітку, тры следчыя вялі справу, але грошай так і не знайшлі.
На пытанне, "ці не ўжываў я спіртнога", адказаў:
- Канешне, не! Я ў адрозненне ад некаторых, сёння паспеў з раніцы і паспавядацца, і прычасціцца. Бо сёння па старому стылю, не толькі Дзень Волі, але і Звеставанне, Дабравешчанне, што нават птушка гнязда не ўе, -- неяк так.
Я так разумею, што міліцыя сама хоча разабрацца, што адбываецца ў грамадстве, і што робіцца ў краіне? Бо затрымліваюць амапаўцы і спецслужбы, -- перадаюць ім. Хто прымае канкрэтныя рашэнні па пасадцы людзей, не ведаю, хутчэй за ўсё недзе па прозвішчах вызначаюцца зверху, каго ў Акрэсціна, каго на суткі, каго на суд, а каго выпусціць у той жа дзень.
У прыбіральню па малой патрэбе вадзілі па аднаму і не адразу, і па чарзе. Атмасфера напружаная, але усе затрыманыя вялі сябе годна, жартавалі і здзекваліся з супрацоўнікаў, жартавалі і падтрымлівалі адзін аднаго, правакавалі на неадэкватныя дзеянні. Заступаліся адзін за аднаго, словам, нейкім чынам праяўлялі агульную салідарнасць. У нейкі момант у прыбіральню папрасіўся і я. Павёў мяне чалавек у чорным, з дзяржаўным сцягам на рукаве, без апазнавальных знакаў. У мяне быў прыхаваны ў плаўках пачак цыгарэт, вушы апухлі і спадзяваўся курнуць. Паміж намі ў прыбіральні, калі мы засталіся сам насам, адбылася прыблізна такая размова. "Вы хоць понімаете, что делаете? Но вы понімаете, што без паддержкі хаця б палавіны арміі і міліцыі, вам не дабіться своей целі".
Я адказаў яму, што мы добра разумем, што робім і што будзе далей, што самае галоўнае цяпер абуджаць грамадства да годнасці, людзям і так ужо астабрыд сіпаты, нават бабулькі, што заўжды галасавалі за яго, цяпер праклінаюць, і гатовы яму вочы выдзерці -- адказаў так, як разумеў і як бачыў сітуацыю сам.
Папрасіў аганьку, -- ён сказаў, што не паліць, і што тут увогуле нельга. Праз хвілін тры выціснуў з сябе невялікі струмень, каб засведчыць праўдзівасць сваёй першапачатковай просьбы, на языку свярбела фраза: "Зачыні дзверы, не магу калі ты глядзіш у спіну".
Доўгія гадзіны сядзім і чакаем немаведама чаго. Асэнсоўваю сітуацыю. Мне яна вымалёўваецца цалкам абсурднай. Нізашто затрымалі, доўга і нудна разбіраюцца, цягнуць час. Што далей, -- невядома. У нейкі момант маё цярпенне лопнула. Падпалкоўнік, які мне не спадабаўся яшчэ каля плота, які, пэўна быў тут галоўным, праходзячы міма затрыманых, пачаў аднаго з іх ні то жартам, ні то сур’ёзна душыць. І я з крыкам:"Ды тут у вас што Гестапа? Што гэта за дзек над людзьмі!" -- і кінуўся на начальніка з кулакамі.
Прынялі хлопцы прафесійна, работу сваю ведаюць. Зачот. Мордай аб падлогу, руку за спіну, спіной на падлогу, каленам на горла, мордай аб падлогу, другую руку за спіну, бразалеткі на запясці. Лбом об сцяну, спіной да сцяны: "Ты -- Дома!"
Усё, падумаў я, цяпер, -- Акрэсціна. Не ўбачыць сястры, якая хутка прыедзе з Амэрыкі ў госці, закрыюць надоўга. Напад на супрацоўніка. А на джынсах рамня ж няма, штаны спаўзлі ў ніз. Неяк сорамна стаяць са спушчанымі штанамі. Ды яшчэ і пачак цыгарэт паказаўся з кішэні. А нейкая маленькая шасцёрачка ў міліцэйскай форме паказвае на мае джынсы і крычыць: "Во паглядзіце, у яго цыгарэты" -- "Ды няма ніякіх цыгарэт", -- адказваю я, аправяргаючы відавочнае. Але ніхто з мужыкоў не кінуўся шманаць і забіраць той здрадніцкі пачак, што пры спушчаных штанах амаль выглядваў з кішэні. Потым перавялі ў іншае месца, за дзверы, каб не тырчаў, як вош на лобе са спушчанымі джынсамі.
-- Ну што, дзед, буяніць болей не будзеш? -- спытаўся падпалкоўнік.
Я моўчкі адмоўна заківаў галовою. Кайданкі знялі і я зноў прайшоў у залу.
Спытаўся ў Валкры Герасімава: “Колькі часу прайшло?”
- Хвілін пятнаццаць, не болей, -- адказаў сусед.
У РАУСе часта блыталі маё прозвішча, Кудлакевіч, Кудлаевіч... Называлі Дзедам, а адзін раз, перад самым выпускам, нават назвалі Аляксеевічам.
Сфатаграфалі для картатэкі анфас, профіль, шрамы і т.д., пальчыкі мае былі абкатаны калісьці яшчэ ў ваенкамаце.
Не ведаю, колькіх пасадзілі на Акрэсціна, колькіх на суткі, але мяне выпусцілі апошнім, дзесьці ў 21.00 і я аказаўся 33-цім па ліку. Можна зрабіць выснову, што выпусцілі з Партызанскага 33 чалавекі.
Вось такія ў нас гарачыя пірагі, з разынкамі.
Раю ўсім зрабіць падобную справаздачу, тады ўбачым цэльную карціну і зразумеем, падсумуем вынікі і будзем ведаць, чаго чакаць, і што рабіць далей.
Свидетельство о публикации №217062800504