Такия у нас бизнесмены

ДА ЧАГО БІЗНЕСМЕНЫ Ў НАС ГАЎНЯНЫЯ І ДА ЧАГО МУДРАЯ МАЯ ВЕРАНІКА
Ёсць такі бінесмен Васіль Астроўскі, фірму турыстычную трымае па адрасе Новавіленская 3А, візы розныя адкрывае, турпаездкі, на машыне крутой ездзіць, на мове размаўляе, сям'ю мае, усё чын-чынаром…
Па восені ў дэпутаты балатаваўся, не прайшоў. Вячаслаў Сіўчык папрасіў мяне дапамгчы чалавеку, маўляў, нешта ж павінен заплаціць, маўляў, грошы ж на гэта выдзяляюцца нават. Я і пагадзіўся, мне цяжка адмовіць, калі просяць, але пара ўжо вучыцца гаварыць "Не!". У прынцыпе, ужо навучыўся даўно, але ж натуру не пераробіш. Хочацца верыць люядзям...
Дзён пяць адпрацавацў я на выбарах Васіля Астроўскага, яшчэ на два дні і Пазнякевіча прышпіліў. Усё ладна, усё цудоўна. Нешта ж заплацяць яшчэ... Бо лічу, што кожная работа павінна аплочвацца, на тым і зямля стаіць. "Трудящийся достоин пропитания". Ды і гаворка пра гэта была, што нешта заплоціцца. Адпрацаваў я, горла рваў, нават ахвяраўваў сваім Днём Нараджэння, бо чалавеку ж трэба дапамагчы.
Купіў ён у мяне дзве кніжкі "Пераход" за 5 рублёў і "Трынаццаць дзён" за 13 беларускіх рублёў (па восені яна столькі каштавала), і на мой Дзень Нараджэння шампунь падарыў і, здаецца, пляжку добрага віна. А Вераніка:
- Вось, лічы, што ён ужо і разлічыўся з табою за тваю работу. Ён так думае, што ўжо разлічыўся.
А я ж не Вераніка, якая людзей наскрозь з аднаго погляду вызначае, я ж людзям заўсёды шанс даю, каб застацца чалавекам, каб слова сваё маглі стрымаць, каб паважаць сябе маглі, і ўсякая такая муць...
Не прайшоў гэты Васіль у дэпутаты, - не мая ж у тым віна. Але ўсім потым гаварыў, што на выбары патраціў то сем з паловаю, то восем з паловаю тысяч даляраў, гэта ён ужо сёння сказаў. Пачакай, думаю, а дзе ж абяцаныя мне за працу грошы? Не канрэтна абяцаныя, столькі і столькі, як мне падабаецца, а было гаворана, што нешта ж канешне ж заплоціцца. Прашоў месяц, два, -- Маўчыць гэты Васіль. Ён, як аказалася, нават у адну царкву з маім шваграм Тадэушам, у царкву Марыі Магдаліны ходзіць. Маўчыць і маўчыць. Ужо Тадэуш у мяне неяк цікавіцца, а ці заплаціў што-небудзь табе Васіль Астороўскі? "Ды пакуль не, -- адказваю". Мне ўжо за гэтага Васіля неяк і перад раднёй няёмка.
Праз месяцы тры я ўсё ж такі набіраю нумар Васіля, пагаварылі, ні пра што, пра тое, што нешта ж будзе... Даўгоў, маўляў, шмат... Пазней, маўляў, да лепшых часоў...
Так паўгода і праляцела. Адседзеў я надаўна 30 сутак, а на другі дзень Вялікадня заскочыў быў з кулічамі да Васіля ў офіс, пачатсаваў усіх яйкамі ад Храма Архістраціга Божага Міхаіла, пагаварылі, што вось кнігу “ТрыТворы” збіраюся выдаваць, што ёсць, маўляў, шанс, і Васілю сваё слова стрымаць і разлічыцца за працу, якую я па восені зрабіў, і за якую ён так і не разлічыўся. Патрабавалася ад васіля 400 даляраў і сабекошт кніжкі пры накладзе 200 асобнікаў, выходзіў зусім смешны, 2 долары за кнігу. Не напрамую гэта было сказана, што Васіль мне за работу па восені так і не заплаціў нічога, бо там жа яго падначаленыя, дзевачкі маладыя сядзелі, а я ж чалавек, хоць і сумбурны, але такт ведаю.
Да адсідкі колькі разоў назвоньваў яму, патрэба вялікая была. А ён бачу скідваць пачаў мае званкі, я эсэмеску паслаў. Так, маўляў і так, людзей падводзім.
Сёння зайшоў у офіс. Жонка там яго была, і дзеці. Каля двух гадзін прачакаў. А  пачуў ад яго тое, што пачуў...
Што ён мне рванага даляра не дасць, што ён не любіць халяўшчыкаў і ўсё інаше такое.
А я ж спадзяваўся так, нават тры сарокі бачыў, думаў, добрая навіна будзе, але размова атрымалася з Васілём Астроўскім даволі жорскай.
Ён мяне назваў халяўшчыкам, і так далей і да таго падобнае. Мне ўсё стала зразумела.
Адным словам, закончыў размову я так:
- Найду я гэтыя 500 даляраў на кніжку, абайдуся без гаўна. Але помні, што з вечнасцю не жартуюць, кожны свае праблемы будзе расхлёбваць сам. У цябе яны толькі пачынаюцца.
Чаму я не такі, як мая Вераніка, якая адрзу людзей наскрозь прабівае, чаму я ўсё хачу і даю ім шанс "застацца чалавекам", "стрымаць сваё слова".
А цяпер скажу так, як любіць гаварыць мая жонка:
- Мне яго ўжо не шкада. Няхай расхлёбваецца сам. У чалавека быў шанс прыстойна выйсці з сітуацыі. Я даваў яму гэты шанс, але болей такога шанса даваць не буду. Яму канкрэтна. Ён выкраслены мною са спіса прыстойных людзей, выкраслены назаўсёды.
“Мне его не жаль”, -- словы Веранікі. “Пайшоў нафіг!” – мае словы.


Рецензии