Я жыву на планеце Зямля

Гасподзь прабудзіў роўна ў 8.00.
Бухнуўся тут жа на калені, і вычытаў Правіла Серафіма Сароўскага перад Вобразам Спаса Нерукатворнага, якога ў свой час зрабіў рукамі і які вісіць над нашым сямейным ложам.
У Менску выпаў снег. Усё белае. Перад тым, як расплюшчыць вочы, бачыў сон. Жанчыну чарнявую, гадоў пад пяцьдзесят, прыйшоў яе сын, высокі пад метраў два ростам, яна сказала: "Гэта мой сын". Сама яна назвалася Галінай, я паздароўкаўся з сынам, і спытаўся пры сыне:
-- А дачку ты мне народзіш?
Яна адказала, што можа нарадзіць яшчэ, што яна яшчэ не бабуля. І тады я сказаў, што яна будзе маёю другою жонкаю, што мне патрэбна Дачка.
Вось такі сон мне паказаў Гасподзь. Пэўна гэта нейкая навязлівая ідэя ў мяне. Але гэтую ідэю дае Мне Гасподзь. І ўжо не першы раз.
Выгуляў Ольву толькі што, бо можа зноў з каватэры зрабіць сабачую будку, проста выйшаў у пад'езд свой у шортах і ў цельніку. Убачыў суседа Валодзю, які працуе ў універсаме Рублеўскім.
Учора са Зміцерам Захарэвічам выпілі на Вялікдзень амаль пяць літраў бражкі, што я зрабіў з сока Елезаветы Пятроўны, маёй маці, што памерла восем гадоў таму 20 сакавіка, а дзень Нараджэння Зміцера, як даведаўся нядаўна, таксама выпадае на 20 сакавіка 1980 года, год Алімпіяды і год смерці В.С. Высоцкага. Вельмі сур'ёзна гаварылі са Зміцерам, Вераніка зусім не далучалася да нашай мужчынскай кампаніі. Прасядзелі са Зміцерам гадзін сем-восем, правёў яго на прыпынак. Пасадзіў на аўтобус сямнаццаты. І вярнуўся дадому. Жонка нават піва зараз не п'е. Нешта, пэўна, ў яе галаве шчоўкнула. Яна не далучылася да нашай бяседы, толькі час ад часу заходзіла на кухню, і была такою прыгожаю, сапраўднаю жонка была, і гаварыла мне такія разумныя рэчы і заўвагі, што я ўчора пры Зміцеру сказаў, што ніякая іншая жонка мне не патрэбна, што Вераніка ў мяне ідэальная, што я напісаў, тое што напісаў на адсоткаў 80 дзякуючы таму, што мне Гасподзь даў такую Жонку, як Вераніка. Але гэта было ўчора, а ноччу такі сон прысніўся.
А ячшэ на Вялікую суботу быў выпадак у Метро. Ехалі са Зміцерам Бутэнка ад "Магілёўскай", Зміцер вышаў на "Кунцаўшчыне" (там жыве, аказваецца, у маім раёне), а я да апошняй, да "Каменнай Горкі". Дык вось едзем. Дарэчы, на Метро Магілёўская, Зміцер заўважыў аварыю, бетонавоз урэзаўся ў машыну. Я сфатаграфаў у Вялікую Суботу саму аварыю і даў фотаздымкі ў сваю стужку ФБ, мяне здзівіла, што нумар легкавушкі, а менавіта тры апошнія лічбы нумара, супадалі з нумарам маёй кватэры, -- 231. Ахвяр у той аварыі не было, толькі шкло разбітае і зад памяты ў легкавушкі. Зміцер сказаў, што вінаваты бетонавоз. Яны чакалі ДАІ.
Дык вось ехалі са Зміцерам у метро. І ў нейкі момант я ўбачыў Жанчыну. Не змог ад яе адвясці вачэй. Гадоў за сорак ёй было, прыгожая, валасы доўгія і кучаравілся. Падобная на вядзьмарку. Яна заўважыла мой пільны погляд, вачэй не адводзіла ад майго позірка. Была вельмі стомленая, закрывала вочы і быццам драмала. Твар быў малады і свежы. Я разглядваў яе нахабна, паядаў вачыма... Усё было пры ёй, мне ўсё падабалася. А потым, калі разгледзеўся, убачыў двух хлопчыкаў, старэйшы ходзіць у клас сёмы, а меньшы -- у клас трэцці ці другі. Я вылічыў, што яны браты, і спытаўся ў старэйшага, як яго завуць, ён назваўся ні то Андрэем, ці то Колем, і брата свайго назваў. Я ўбачыў барадатага мужчыну лысага і спытаўся ў мальца: "Гэта твой бацька?", -- ён падцвердзіў, што так. Тады спытаўся, як завуць бацьку, -- адказаў: "Глеб". Падпісаў сваю візітоўку, даў яму цукеркаў і непрыкметна ўснуў у руку візтоўку, ён нахіліўся і сказаў на вуха. каб візітоўку аддаў маці, але каб бацька гэтага не бачыў, і цукеркамі падзяліўся з братам. Тую жанчыну, што сядзела насупраць, якую я паядаў вачыма, я палічыў за Маці гэтых двух хлопчыкаў. Бацька з сынамі выйшаў на Кунцаўшчыне. А маці, гэтая чарнявая з валасамі, можа яна і не была іхняю маці, і я проста памылўіся, -- выйшла на Каменнай Горцы разам са мною. Я загаварыў з ёю. Спытаўся, як яе завуць. Яна не назвала сваё імя. Я спытаўся, дзе яна жыве, а яна адказала:
- На планеце Зямля.
Я сказаў, што памыліўся, што падумаў, што гэта яе дзеці былі, што яна мне павінна дачку нарадзіць, што яе знайду. Я суваў ёй у кішэню візітку, але яна не ўзяла. Мы разыйшліся ў розныя бакі на Каменнай Горцы, але я сказаў, што ўсё роўна яе знайду. Вось такая была сустрэча на Каменнай Горцы. І было гэта ў Вялікую Суботу.
А пасля Вялікадня мне Гасподзь паказаў Сон, дарэчы ў камеры №9, дзе я сядзеў на Акрэсціна трое сутак, над акном быў вобраз Святое Галіны. І калі я ў айца Аляксандра Шрамко распытваўся, што за святая такая Галіна, хто яна і калі жыла? Ён сказаў, магчыма, Галіна -- жонка якога-небудзь сідзельца камеры дзевятай, які адсіджваў свае суткі да мяне. А потым увогуле рассмяшыў мяне Аляксандр:
- У мяне цёшча Галіна, ведаеш, ані кроплі святасці.
Жыве Беларусь!!!
І будзе жыць Вечна!
Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены.
Усіх ворагаў нагнём і пакараем, агнём і Пагоняй, і пагонім з роднае зямлі. Цяпер я не адзін. Нас многа такіх, адзін з іх -- той жа Зміцер Захарэвіч, маёр памежнік. Ды і вельмі многа Зміцераў цяпер на Беларусі. А ёсць яшчэ дзядзька (а для каго і дзед) Толя, у якога не сыплецца парахня з аднаго месца, якія яшчэ дзядзей настругае, будзь здароў! Адных дочак буду стругаць, хопіць мне і двух сыноў Волатаў.
17.04.2017


Рецензии