З Аляксейчыкам у Кастрычницки РАУС

З Аляксейчыкам за візітоўкамі
Нядаўна з'ездзілі з Міхасём Аляксейчыкам, з маім новым знаёмцам з Ганцавіч, што быў з намі ўчора і патрапіў пад затрыманне, у Кастрычніцкі РАУС, як не дзіўна, але мой нататнік сіненькі адшукаўся ў РАУСе, а мы думалі, што яго сцібрылі кдбэшнікі, а там -- усе асноўныя запісы. Не знайшліся толькі сотня візітовак, якія я аплаціў і забраў учора ў Арцюхова Мікалая насупраць помніка Якубу Коласу. Нават асадка сіненькая знайшлася, што была ў нататніку. Адной супрацоўніцы, што ўспомніла, дзе бачыла сіні нататнік, і якая чымсьці нагадала тварам маю дваюродную сястру Параскоўю, цяпер ужо нябожчыцу, я падпісаў свае "Трынаццаць дзён" з дарчым надпісам і з аўтографам, нават у кнізе падзяк напісаў, каб яе адзначыла начальства за пільнасць і ўважлівасць.
Скажу вам, што не вельмі прыемна ездзіць у РАУС, каб чаго-небудзь дабіцца свайго. Я напісаў заяву, што зніклі рэчы, аформіў, як гэта і паложана. Заявую рэгістрыруюць, прыходзіць супрацоўнік і пачынае пісаць нейкую сваю заяву на мяне, пачынае разбірацца, дае ход, так сказаць, што і да чаго, вось пад час гэтай працэдуры і знайшоўся нечакана нататнік, штодзённік з накленай паштовай маркай на вокладцы "Крыж Еўфрасінні Полацкай", выпуска 1992 года коштам 1 рубель. Бо прыйшла на змену дзяўчынка ў форме, што на сястру маю падобная, краем вуха слухала, затым перапытала "сіні такі" і сказала сваім, дзе яго бачыла. Стосік візітовак, думаю, таксама знойдзецца, хоць гэта ўжо і не так важна. Міхась, напрыклад, увогуле нататніка не помніў, а візітоўкі, -- былі, і калі ён яшчэ ўчора патрабаваў іх, яму сказалі, будзе выступаць, то ўвогуле зараз закрыюць. На візітоўках была пагоня і пазначана 25 сакавіка, ДЗень Волі. Хаця і не паглядзеў арыгінал-макет, не зверыўся, бо не было часу. Ды і памылка адна ўкралася, так што знойдуцца яны, ці з канцамі прапалі, -- не вельмі важна. Закажу новыя, як хацеў адразу, і без памылкі. Усё будзе добра.
Будзе проста выключна усё.


Рецензии