Пяць Дашкевичау
1. Адзін Дашкевіч родам з Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, здаецца, іменем Алег, быў плямяннікам ці сваяком Васіля Жужмы, беларускага пісьменніка, з ім я служыў у СА, у вайсковай часцы №63309 (няўжо памяць утрымала цыфер? Зверу потым па ваенным білеце), у вучэбцы “Мулінскія лагера”, што пад Ніжнім Ноўгарадам, які зваўся тады горадам Горкім, пасёлак Інжынерны. Васіль Жушма працаваў з маёй сястрой Надзеяй Кудласевіч (журналісцкі псеўданім “Надзея Палеская”, цяпер Кухарчук, яе муж, мой швагер Валера Кухарчук, таксама паэт і служыў паралельна са мною ў СА, бо мы абодва з 1961 года нараджэння, а ўзялі сабе жанок на тры гады старэйшых за нас, з 1958 г.н. Сястра Надзея прыязджала на вайсковую прысягу, якую я прыняў 21 чэрвеня 1981 года. (фактычна, за дзень да аб’яўлення вайны роўна праз сорак гадоў). Цяпер Надзея з усім сваім шматлікімі сямействам: мужам, сынам, трыма дочкамі, зяццямі і ўнукамі жыве ў Амэрыцы, штат Нью-Ёрк, горад Юціка. Збіраецца ў госці, ужо білеты купіла.
2. Другі Дашкевіч Вячаслаў, беларускі пісьменнік, які яшчэ ў савецкі час самастойна пакінуў СП, пазаштатны супрацоўнік КДБ (як і Алёна Пяхота, Георгій Марчук). Не ведаю, ці жывы ён цяпер, але помню, што гадоў дзесяць ці болей таму, яго напаткала страшная трагедыя. Якога звання яны, не ведаю: хутчэй за ўсё, Дашкевіч мае самы высокі генеральскі чын, затым па рангу ідзе Марчук, а потым Пяхота. Са слоў тае ж Алены Пяходы (яна пісала вершы па руску, і сцвярджала, што ўжо на той час была падпалкоўнікам, сутракаючы мой смех і недавер), яна доўга круцілася каля мяне. Памерла ад рака грудзей амаль сінхронна са мною, калі мне па такому дыгназу выкінулі ў лівер правае лёгкае. Мой недавер і сумніў адносна таго, што яна працавала на органы, аднойчы развеяла цалкам, бо распавяла факты з закрытай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі Беларускага радыё і тэлебачання. На сустрэчу мяне асабіста ніхто не запрашаў, але ж ніхто і не мог мне забараніць прыйсці і задаць свае пытанні, гледзячы ў вочы гэтаму чалавеку. Гэта было ячшэ да рэферэндума па моўным пытанні і па дзяржаўнай сімволіцы. І я тады меў поўнае маральнае права патрабаваць, каб ён размаўляў на адзінай дзяржаўнай мове, бо беларуская мова і была такой адзінай Дзяржаўнай.
Дык вось Алена Пяхота сказала мне ў чым я быў апрануты, і як выглядаў. Пасля такіх фактаў я напраўду паверыў, што яна працуе на КДБ, якое хутчэй за ўсё і цяпер тайна падпарадкоўваецца расейскаму ФСБ. У 2000-ным годзе, я звольніўся з радыё, і з выдавецтва “Юнацтва”, і пайшоў працаваць рабочым на завод “Атлант”, сінхронна Алена Пяхота пайшла працаваць у Адміністрацыю Прэзідэнта.
3. Трэці чалавек з прозвішчам Дашкевіч.Таццяна Дашкевіч, беларуская пісьменніца, жонка вядомага расейскага паэта, барда, і празаіка Мікалая Шыпілава. Мы вучыліся з Таццянай разам у Літаратурным інстытуце імя А.М, Горкага ў Маскве, які скончыў у 1993 годзе.
4. Чацвёрты чалавек, -- Ганна Дашкевіч, якая памерла раптоўна ў сне гэтай вясною, была вядомаю спявачкай, і на пахаванне якой я нават збіраўся з’ездзіць і аддаць апошнюю даніну памяці, хоць і не ведаў яе. але не пусцілі справы.
5. І пяты – Зміцер Дашкевіч, якога сатанінскі суд д’ябальскай улады асудзіў на трое сутак за тое, што ён разам з Маладым Фронтам абараніў святыні Беларусаў і адстаяў наш гонар перад дзядамі і нашчадкамі, выставіўшы Курапатскую Варту, і ўзняўшы над Кальцавой дарогой Сем бел-чырвона-белых Сцягоў.
З падсвядомасці, як тараканы, выпаўзаюць яшчэ нейкія Дашкевічы. Але яны не пакінулі значных шнараў на душы, -- так пратэпалі лапкамі, не пакінуўшы пасля сябе знаку.
Пяць Дашкевічаў трапілася на маім жыцці, пяць прозвішчаў спляліся ў нейкае дзеянне, пяць, -- гэта лік чалавечай душы, я нарадзіся 5-га верасня, а мая Вераніка, -- 5-га красавіка. Што хоча паказаць вам Гасподзь праз мой лёс? Я і сам ужо заблытаўся, і не ведаю нічога, а вы там болей не даведаецеся, але ж нешта і гэта значць… Дзве жанчыны, тры мужыкі…
Гасподзь паказвае і гаворыць маім лёсам, вось тут і цяпер, праз прозвішча пецярых Дашкевічаў:
СВАБОДА!
СЛАВА УКРАІНЕ!!
ГЕРОЯМ СЛАВА!!!
СМЕРЦЬ ВОРАГАМ!!!!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!!
З НАМІ БОГ! – РУХ САЛІДАРНАСЦІ РАЗАМ!
Свидетельство о публикации №217070301841