Усим да ведама

УСІМ ДА ВЕДАМА
З Берасця дайшла інфармацыя, што нейкую актывістку з бел-чырвона-белым сцягам “засунулі ў псіхіатрычку”. Даводжу ўсім да ведама, што за гэта ёсць прамая крымінальная адказнасць. Чалавека могуць здаць туды толькі блізкая радня, маці, жонка, сяста… Ведайце гэта.
Летам спрабавалі ўжыць карную псіхіатрыю супраць Славаміра Адамовіча, мы з “Рухам Салідарнасці Разам” (Я, Сіўчык, Макаеў, Талстая…) З’ездзілі і адбілі.
І калі ўжо пайшла такая тэма раскажу пра выпадак, як мяне таксама засунулі, калі я працаваў на Беларускім радыё і нешта, некаму падалося ўбачыць у маіх паводзінах неадэкватнае, хаця ж канешне, неадэкватнасць тая была навідавоку, бо прыйшоў на работу летам босы…
І вос Чайка Ніна Цімафееўна, яна была тады галоўным рэдактарам, адважылася ўзяць на сябе адказнасць і “звякнуць” так сказаць у адпаведныя органы. І яны прыехалі, псіхіатрычная брыгада. Я б лёгка мог іх абкруціць вакол пальца і проста збегчы, але я хацеў ісці да канца, хацеў і прадэманстваў усяму радыё, хто на самой справе дурны, хто не адэкватны, а хто проста подлы і нізкі.
Яны прыйшлі. А мне перадачу трэба здаваць, спраў па горла. Прыйшоў жыдок-псіхіатр у акулярах, і парачка санітараў. Прыйшлі і селі ў кабінеце. А я бегаю то наверх, то ўніз, то ў прыбіральню, то на вуліцу, а яны сядзяць і чакаюць. То маўчаць, то пытанні задаюць, я адказваю ім на іхнія тупарылыя пытанні: ”А почему у вас гитара на рабочым месте? А почему вы босиком на работу пришли?”, -- адказваю, а яны сядзяць і чакаюць, нейкага зручнага моманту. І я чакаю, а што ж далей будзе? А я бегаю па справах. Яны ніяк узяць мяне не могуць. І тут да мяне дайшло,  Раману, швагру свайму мініцыянеру пазваню: “Раман, я тут учора аднаму прыдурку па мордзе з’ездзіў, дык прыязджай і аформі мяне на суткі, а то за мной ужо псіхбрыгаду прыслалі”, то жонцы на работу на тэлебачанне: “Вераніка, прыязджай, не адкладваючы, на радыё, нехта выкліваў псіхбрыгаду”. А  справы ніяк не пускаюць, то мікрафонную папку трэба здаць, то яшчэ што-небудзь зрабіць… А гэтая брыгада сядзіць у кабінеце і чакае зручнага моманту. Калі я шфагру ў міліцыю пазваніў, урач таксама пачаў набіраць мілцыю і выклікаць. І падлавілі ўсё ж такі, сукі!!! Яны ўмеюць гэта рабіць. У мяне ж у кабінеце яшчэ і гітара была. Яны падлавілі, пачалі адразаць мае хады адступленні. Уяўляеце, адзін з санітараў прыехаў нават у шынялі доўгім, паверх белага халата накінуты быў. І ў нейкім мамант прабілі на агрэсіўнасць. Я да тэлефона, не далі!!! Я да дзьвярэй, -- стаіць амбал у шынялі, загарадзіўшы дзверы: “Нельязя!!!”, а я тут як раўкну: “Шас как вьебу, шкілет у трусы высплецца!!!” – руку для ўдара адвёў, размахнуўся, але ж не ўдарыў, спыніў у сантыметны ад яго шыняля. А ён крычыць раптам: “Он меня ударил!» -- і ўтрох наваліліся, а ў мяне сілішча такая, скурціць утрох не могуць, рукі жалезныя… Павалілі на падлогу, давай рукі ламаць за спіну завесці не могуць, не могуць… Тут ячшэ менцяры з аўтаматамі ўварваліся, усё ж такі скруцілі… А куды ж яны маглі дзецца, канешне ж скруцілі… Усё радыё бачыла. Як мяне псіхбрыгада вяла, ды яшчэ і менты з аўтаматамі…
Ну а там, на месцы…У навінках, там ужо іншая справа… Ластаўка на суткі, галапірыдол, аміназін і ўсё такое іншае. Вы не ведаеце, што такое “ластаўка” – вам лепш і не ведаць.
А ўсё таму, што “звякнула” начальніца, звякнула… Можа і мела нейкую падставу, але ж яшчэ тады я рабіў, каб цяпер легчэй было. І няхай, брэсцкія пакуль іх не пасадзілі ў турму, адпусцяць тую дзяўчыну. Я зараз напішу якую. Бо проста падвядзем іх пад крымінальны артыкул і пасадзім за краты. Вось зараз жа едзем у Брэст і будзем разбірацца на месцы. Паведамляйце, калі ласачка, у прыват, трымайце ў курсах. Мы ім пакажам.
Я хоць і адразу ўсё ведаў, што начальніца выклікала, але ж дараваў ёй тады, ды і цяпер тым болей. Але гэта на вас, Ніна Цімафееўна, застанецца ўжо да смерці. Бо Базарэвіч незадоўга да смерці, калі я спытаўся, ці можа я і не пытаўся, не суць важна, можа ён і сам сказаў, калі я наведаў яго хворым, што гэта “Чайка цябе здала”, бо Міва Фёдараўна, царства ёй нябеснае, мне гаварыла, што калі мяне заднім дваром выводзілі з радыё і запіхвалі ў варанок, Мікола Базарэвіч глядзеў у акно і слёзы ў дзеда цяклі, як у бабра. Тая ж Міфа Фёдараўна і Алена Казленя распавядалі пра псіхіятрычную брыгаду, што яны выглядалі больш не адэкватнымі, чым я.
Ды ўвогуле, што тут гаварць далей, калі сам доктар псіхіатар начыстату сказаў мне так: мы тут не лечым, а калечым…
Чытайце тут: https://www.stihi.ru/2012/10/31/6281


Рецензии