Мой Амвэй

МОЙ АМВЕЙ
І тут Узурпатар усім беларусам дарогу перайшоў, ляжыць 23 гады ня шляху да Свабоды, як камень-валун, ні абыйсці яго ні аб’ехаць, -- толькі ўшчэнт раскрышыць, раздрабіць і скінуць з дарогі шчэбенем. Гадоў сем-дзесяць займаўся я сеткавым маркетынгам, здабываючы сваю фінансавую свабоду і незалежнасць. Якіх толькі нармальных кампаній, афёр і лахатронаў не паспрабаваў за гэтыя гады, каб толькі выйсці з-пад улады Дыктатара. Але ён, як лайно якое, пралазіць ва ўсе шчэлкі і смярдзіць там. У амерыканскай кампаніі Амвей я дабіўся 21%, хто ведае амвэеўскім план, таму вядома, што зрабіць такое – амаль што подзьвіг, бо амвэеўскі маркетынг, як першай сеткавай кампаніі,  адзін з самых цяжкапад’ёмных планаў, што Амвей – гэта першая сеткавая кампанія, якая ўсяму свету даказала, што сеткавы маркетынг – не фінансавая піраміда, а сапрўдны бізнес, які дае людзям свабоду. Мы працавалі на Беларусі амаль падпольна, нелегальна, правозячы тавары спачатку праз Польшчу, затым праз Украіну і Расею. Нас па ўсёй Беларусі былі тысячы і тысячы, вы нават не ўяўляеце, якая армія беларусаў займаецца сеткавым маркетынгам у розных кампаніях, Гербалайф, Арыфлэйм, Цэптар і дзесятках іншых кампаній, якія афіцыйна зайшлі на рынак Беларусі. На ўскідку магу сказаць, як мінімум 500.000 – 700.000 тысяч беларусаў, калі не болей, займаюцца сеткавым маркетынгам і з’яўляюцца адносна незалежнымі і свабоднымі ад улады Узурпатара. І гэтыя паўмільёна абвязкова падтрымаюць Нашу рэвалюцыі і выйдуць на вуліцы і Плошчы. Бо Узурпатар для іх – як костка ў горле, бо ён і тут перакрывае ўсім кісларод. Ён так і не пусціў на дзяржаўным узроўні кампанію Амвей у Беларусь, мусіць падазраваў, што калі зойдзе Амвей у Сінявокую, то яму наступіць кірдык.
Вынікам маёй працы ў амерыканскай кампаніі Амвей стала напісанне аповесці “Переписка с миллионерами”, якая выйшла амаль паралельна ў двух выдавецтвах, у выдаветве Альтаспера (Канада, Таронта)  – там яна каштуе 34$, і ў Аўстрыскім выдавецтве YAM Young Authors` Masterpieces Publishing – там кніга каштуе 66.80 еўра,
У Сеціве і ўвогуле ў Светабудове нічога не губляецца, і нічога не страчваецца, такім Гасподзь Бог стварыў гэты свет, што любыя нашыя высілкі рана ці позна даюць свой плён. Ураджай выспявае да часу жніва. Усё прыходзіць у свой час да таго, хто ўмее чакаць, што верыць у Перамогу. Кампанія Амвей пададзена ў кнізе пад назвай “Фридом», што значыць «Свабода», бо не хапала ячшэ мне таго, каб гэтыя свабодныя міліянеры зацягалі мяне па судах і выйгралі ўсе судовыя працэсы, падвёщшы мяне пад пажыццёвая зняволенне за магчымае скажэнне інфармацыі. Зменены некаторыя прозвішчы персанажаў, астатняе ўсё – чысцюткая праўда, як любяць гаварыць тыя, хто не любіць пісьменніцкіх фантазій і мастацкага вымысла. Вельмі многія беларускія амвэеўцы знойдуць і пазнаюць сябе сярод героеў кнігі. У кнізе вельмі шмат гумара і практычных парад, яна можа стаць настольнай кнігай для любога бізнесмена, або практычным дапаможнікам чалавеку, які хоча стаць незалежным, вольным і фінансава забяспечаным.
Патрыёты Беларусі, да вас звяртаюся! Пры сваіх разліках на рэвалюцыйную сітуацыю заўсёды ўлічвайце паўмільённую армію вольных і незалежных людзей, сецевікоў, -- у кожнай кампаніі ёсць свае тайныя палкі і дывізіі, свае спаянныя справай каманды вольных і незалежных людзей, якія смела рынуцца ў бой, калі пытанне стане рубам: Быць ці не Быць незалежнай Беларусі! Яны нічога не баяцца, яны даўно адбаяліся сваё, яны ўмеюць змагацца з рэжымам Узурпатара і Тырана, яны ўжо даказалі гэта, бо самі па сваёй сутнасці – людзі вольныя і незалежныя. А многія нават вельмі забяспечаныя. Паглядзіце на гэтыя фотаздымкі, -- яны многае вам раскажуць пра людзей новай генерацыі.


Рецензии