Усманава, аднавоки кот

Усманава і аднавокі кот, Лукаморье
Таццяна Усманава са сваім Цімошкам, які хоць і старэйшы на гады тры за нашу бабульку Ольву, усё адно яе хоча, а яна проста цярпіць гэтага Цімошку хвілін тры, а потым -- адгрызае. Але сёння ён настолькі акабялеў, што Ольва амаль не паклала яго на зямлю. Таццяна працавала кардыёлагам, цяпер на пенсіі, бо трэба даглядаць мужа, былога ваеннага, якога схапіў інсульт, і цяпер ён амаль што з кватэры не выходзіць. Муж з 1958 года нараджэння, Таццяна вучылася з ім у адным класе, а потым чакала з вайны, дзе ён быў гады два, пайшоў лейтэнантам, а прыйшоў ужо капітанам. Цікавая і мілая жанчына, па яе прызнанню этэістка. Так заявіла мне аднойчы ў аўтобусе, чаму я быў неімаверна здзіўлены, урач кардыёлаг і атэіст-матэрыяліст.
Жывуць у высокім чырвоным доме з цэглы, што каля універсама "Сухараўскага", дом калісьці засялілі аўганцамі, у гэтым жа доме жыве і мой дзед-пісьменнік Аляксандр Варакса. Жыве там і яшчэ адзін цікавы чалавек, здаецца, што яго прозвішча "Беленькі" ён працуе ў нейкім тэатры рабочым сцэны, цудоўна валодае гітарай, вырабляе халодную зброю, і трымае ў кватэры вельмі шмат розных птушачак.
А ўсё таму я распавядаю цяпер пра Таццяну, што Ольва выгнала мяне з хады на вуліцу, ды і цыгарэты трэба было купіць, бо канчаліся. Іду я гэта сабе па вуліцы, Цігрыс (так яе прозвішча па сабачым пашпарце) следам бяжыць, свае справы робіць, а я лыжным палкамі памахваю, рухі і рукі трэнірую, дарэчы, прыдумаў некалькі спартыўных практыкавнняў для палак, так што цяпер з імі нідзе не растаюся. Вельмі зручна рэч, яшчэ і стужачку бел-чырвона-белую навязаў, быццам сцяжок на дзідзе атрымліваецца, калі спускаешся з гэтымі сімпатычнымі і зручнымі палачкамі па эскалатары ў метро. Думаюць, пэўна, што нейкі шызік бэнээфаўскі, сцяганосец такі. Бо ўсе чамусьці глядзяць на гэтыя стужачкі, хто ўсіхнецца, хто зробіцца суровым, а хто потым на мяне вочы падымае, твар разглядвае, уважліва так глядзіць, быццам запомніць хоча.
Іду гэта я сабе да газетнага кіёска, палачкі прапеллерам кручу, кісць рукі распрацоўваю, за Ольвай паглядваю і сачу за тэрыторыях, каб здалёк заўважыць штосьці непрывычнае ці падазронае, бо ціхары гэтай вясною такімі нахабамі сталі, патрыётаў проста на вуліцы хапаюць і ў варанкі свае саджаюць. Падыходжу да акенца, а там аб'яўка: "Переучет", дзве цёткі грошы лічаць. Я дастаў з кішэні пусты пачак "бэзавага" "PALL MALL" (пал таму, што мал -- так іх адзін чувачок назваў, а мне запомнілася), прыклаў да шкла зачыненага акенца, тры разы пастукаў у шкло, і паказаў знак "вікторы", маўляў, дзьве. Тоўстая адмоўна захітала галавой. Што тут зробіш, яны грошы лічаць. Рушыў далей. Камень сфатаграфаў каля "Махімуса" -- так яго называе адна мая знаёміца, царкоўніца (штосьці даўненька не бачыў яе), падыходжу да моцнага мужычка:
- Добры дзень, -- паціскаю яго руку.
- Добры.
- Вы не дапаможаце мне, цыгарэт трэба купіць, а я з сабачкам, а павадок забыўся.
Не адмоўна варушыць ён галавой. Мне не прададуць, бо я сам не куру.
-ДЗесьці я вас бачыў... Твар мне ваш знаёмы, жывёце побач?
- Так, -- адказвае ён і паказвае на дом, дзе Шабовіч жыве.
- Я сам не куру, думаюць, што я дзецям купляю. Залажылі мяне, так што не прададуць.
Я ўспомніў, дзе бачыў гэтага мужычка, ён працуе ў гэтым Максімусе-Махімусе ў ахове, нейк колькі мясяцаў я размаўляў з ім, колькі плацяць, ці бяруць новых.
Агледзеўся, стаяць два моцныя хлопцы. Да іх падыйшоў, вытлумачыў сітуацыю. Адзін узяў маю дваццатку і пабег мне за цыгарэтамі. Прынёс, здачу суне з капейкамі, як у былыя савекія часы нават пералічваць не стаў, каб не пакрыўдзіць тым самым чалавека, засунуў у кішэню. Пазнаёміліся, аднаго завуць Зміцер (каторы за цыгарэтамі хадзіў), а другога Пятром. Даведаўся ад хлопцаў, што раней гэтыя самыя цыгарэты былі цалкам бэзавага колеру, і маюць яны вельмі спецыфічны пах. Хацеў пачаставаць абодвух цукерачкамі парашэнкаўскімі, Зміцер узяў, а Пятро адмовіўся, тым болей, сказаў ён, што яны парашэнкаўскія.
Пайшоў далей, на першым паверсе дома №97 у расчыненым акне сядзеў чорны кот і пільна сачыў за намі з Ольвай. Двойчы сфатаграфаў яго, -- нешта мне падалося ў гэтым кату незвычайным, вось і падыйшоў бліжэй. Кот аказаўся аднавокім. Мне яшчэ падумалася, што добры Кот атрымаецца для Лукамор'я беларускага… Людзі, які ж Пушкін усё ж такі вялікі паэт, Лукамор'е -- гэта ж і ёсць уся Беларусь. А я раней думаў, што толькі маё Палессе. Болей за сто гадоў прайшло, і лукаморскаму кату выбілі вока. Усё цячэ  і ўсё мяняецца. Трэба будзе спарадзіраваць, і Высоцкага і Пушкіна адначаосва.
Патэпаў далей. На вуглу дома і сустрэў Таццяну. Пагаварылі за жыццё-быццё, пра падаткі, пра навіны і разыйшліся. А працяг гісторыі наступным постам праз колькі гадзін. Бо я ж яшчэ не дайшоў дахаты.


Рецензии