Не разумею Творцу

Не разумею Творцу
Я часам крыху не разумею Айца Нябеснага, і часцяком нават не крыху, а зусім нейкія непаняткі ўключаюцца. Вось паслаў Ён Адзінароднага Сына ў свет, той па вадзе хадзіў, ваду ў віно ператвараў, хворых ацаляў, пяццю хлябамі і трыма рыбінамі тысячы людзей накарміў, а людзі аказаліся яшчэ тупейшыя за мяне, -- узялі  і ўкрыжавалі Божага Сына.
А Творца сусвету, Айцец Нябесны – Ён жа ўсім кіруе, усё падуладна яму, дык чаму дазволіў смерць Адзінароднага? Так трэба было, скажаце вы? Калі так было трэба, то навошта Юду праклінаеце, -- Іскарыёт зрабіў тое, што павінен быў зрабіць. Без Юды не было б уваскрашэння. Нічога не разумею ў гэтай нябеснай канцылярыі…
Вось скажам, апосталы рыбу лавілі, і выцягнулі пусты невад. А Хрыстос ім кажа: “Сюды закіньце”, -- яны паслухаліся, выцягнулі і спаймалі 152 рыбіны, ледзьве сетка не парвалася. Значыць, жывое падпарадкоўваецца Госпаду Сусветаў? Ён жа кожнай клетачкай нашага цела ўпраўляецца, хваробы пасылае за грахі, значыць, усім жывым Ён і кіруе, валадарыць над усёй жывой прыродай.
Хрыстос цуды тварыў, а людзі ўсё адно не паверылі, раскрыжавалі. А навошта было тыя цуды тварыць, калі ад іх ніякай карысці? Вось прыйшлі стражнікі ў Гефсіманскі сад за Хрыстом, а каля яго чатыры кобры ляжыць, і леў рыкаюшчы вакол яго ходзіць, ахоўвае. Дзе былі б тыя стражнікі?  Не трэба было б і вуха адсякаць аднаму з іх, задалі б лататы, толькі пяткі бліскалі б…
Нічога я не разумею ў гэтым свеце. А вы разумееце? Дык патлумачце мне дурному.
Вось зрыхтаваліся рымляне забіваць цвікі ў рукі Хрыста, прыляцелі чатыры арлы і павыдзёўбвалі усім вочы. І бухнуўся натоўп на калені: “Гэта Божы Сын! Асана!!!”. Не, не прыляцелі арлы, не павыдзёўбвалі вочы… “Ілі, ілі, лама савахвані!” – сканаў Сын Божы. Сонца памеркла, землятрус па ўсёй зямлі. Завеса ў храма разарвалася. А можна ж было не тушыць сонца, і не трасці зямлю, абыйсціся малою крывёю… І не махаць пасля бойкі кулакамі.
Не разумею.
Вось усе чакаюць Другога Прышэсця. У грымотах з’явіцца на облэцех Сын Чалавечы, у сіле необорной со ангеламі. І ўсе тады ўпадуць на калені і зразумеюць, што ён сапраўды Сан Бога Жывога. І наступіць Суд.
А што калі на гэты раз Другое Прышэсце іншым будзе? Зразумеў сваю памылку Айцец Нябесны за дзве тысячы гадоў і прыйдзе чалавек, і ўсё жывое пакажа, што ён Божы Сын. І прыляцяць птушкі да яго, і прыйдуць з лясоў звяры, і лягуць каля яго ног і будуць ахоўваць яго. І кожная кузурка, і матылёк, і гад паўзучы пакажа, што гэта не проста чалавек – гэта пасланец Творцы Сусветаў.
Не разумею я. Нічога не разумею. А вы разумееце? Сярод маіх фрэндах ёсць свяшчэннікі, і ксянзы, і проста папы. Хацелася б пачуць адказ і з іхніх вуснаў.


Рецензии
Цікава чытаецца. Насамрэч, я спачатку падумаў, што гэта мой тэкст, але па некаторых словах, не ўласцівых мне, зразумеў, што тэкст чужы. Я таксама так думаю і вельмі часта, і вельмі даўно, проста іншы раз заносіць. Што зробіш, -- чалавеку слабы. Вы пра душу гаварылі, ў асноўным, але ж ёсць яшчэ і Дух. Прабачце, замест слова "Ум" у беларускім варыянце лепш ужываць розум, ці проста клёк. Але калі вы чыталі Абдрушына, то там і розум падзяляецца. на "ум" і "разум". ДЗякуй. Толькі цяпер заўважыў, што вы яшчэ ў ліпені гэта прышлпілі.

Анатоль Кудласевич   28.09.2017 20:04   Заявить о нарушении
Мне вельмі важны іншы погляд на мае тэксты. Вельмі дзякуй за водгукі і парады!
Як раз добра што менавіта зараз заўважылі і зараз адказалі, гэта добрая падтрымка дзеля мяне. Бо некаторы час нічога не пісаў. Ужо пачаў вагацца, ці варта ўвогуле нешта пісаць.
Наконт Духа. Тое аб чым казалі настаўнікі ўсіх часоў і народаў – практыка ўнутранай цішыні, супакой розуму як раз адчыняе шлях сыходжаньню Духу. Вось тады праз Дух чалавек і адчувае благадаць, еднасьць з усім існым і г.д.

Валерий Ясень   29.09.2017 15:56   Заявить о нарушении