Пра доуг Васюкевiча
Учора зайшоў на Арттэрыторыю на Нямізе, шукаў залатую фарбу для панаўлення сваіх спадчынных абразоў. Па дарозе заглянуў да Васюкевіча Толі, свайго знаёмца, які побач там працуе ўжо колькі гадоў, і які вінен мне ўжо тры гады 1.167 даляраў, бо ў свой час не аддаў іх, падставіўшы ў адну фінансавую афёру, пасля якой мяне цягалі па судах як сведку і нават вобшук рабілі ў кватэры. Васюкевіч нават на суды не хадзіў, быццам бы ўвогуле чысты застаўся. Сваё ІП, дзякуй Богу, праз банкроцтва закрыў, хаця падатковая пажывілася з майго рахунка 50 мільёнамі, якія там ляжалі. ,Я зайшоў на пост, Толя акурат дзяжурыў, я нагадаў пра яго доўг. Але ён сказаў, што грошай пакуль няма.Сёе-тое купіў для панаўлення абразоў. А потым зайшоў у Музычны салон і ўзяў у рукі іспанскую гітару "Альманса" №403 - правёў пальцам па струнах і не змог выпусціць гітару з рук з паўгадзіны. Спяваў песні. Гук проста выключны. Адным словам, так захацелася паехаць дадому з гэтай гітарай, якая каштуе 989 рублёў 90 капеек, што я пазначыў, каб мне яе пакінулі на пяць дзён, што рапатам з'явяцца грошы і выкуплю. Па дарозе назад зноў заглянуў да свайго даўжніка і нагадаў, што мне тэрмінова патрэбна хаця б 500 даляраў, якія ён мне вінен. Дык гэты мудак яшчэ і нахаміў мне, маўляў, падавай у суд на мяне, грошай няма... Я гатоў быў кінуцца біцца на яго, але стрымаўся і сказаў, што я Лукашэнка строю, а з такім гаўном, як ён і без судоў спраўлюся... Адным словам, даў хлопцу тры дні, каб ён знайшоў грошы. Сёння званіў, як не дзіўна, але ён падняў тэлефон, хаця апошнія паўгода проста не браў трубку. Калі я спытаўся, ці знайшоў ён грошы, то коратка адказаў, што грошай пакуль няма і паклаў трубку. Мо, хто падкажа, што мне рабіць у такой сітуацыі, гатовы аддаць трэццюю частку гэтай сумы, абы спагнаць з гэтай нахабы свой доўг. Тры гады я не заікаўся пра доўг, а тут так спадабалася іспанская гітара, што я жыцця не ўяўляю менавіта без гэтай гітары. У яе такі гук, на ёй так добра спяваць... А чалавек тры гады мне вінен, нават распіска нейкая ёсць, якая сведчыць толькі аб тым, што ў яго доўг і ён абавязуецца яго аддасць. Распіска яго запісана проста ў маім нататніку і не завераная ў натарыуса, і напісана і падпісана ім 24.04.2014 года. Хто возьмецца і дапаможа выбіць доўг з гэтага падонка, аддам трэццюю частку. Дапамажыце! Не даводзьце мяне да граху, бо я магу не стрымацца і проста забіць яго.
Свидетельство о публикации №217080301138
З большага тэхналёгія аказала немудрагелістая, а ніхто і не хаваў.
Праца руцінная. Яны наўпрост пачынаюць ветліва тэлефанаваць чалавеку па некалькі разоў на дзень і ніякага фізычнага ўздзеяння.
- Дзень доры! Вы вінны грошы.
- Так. Я аддам.
- Калі? Абвясціце тэрмін.
- Заўтра.
- Добра. Да пабачэння.
Тэлефануюць заўтра:
- Дзень доры! Вы абяцалі сяння вярнуць грошы, калі аддасцё?
- Зараз няма. Праз месяц.
- Добра. Да пабачэння.
На наступны дзень:
- Добрай раніцы! Вы абяцалі грашы праз месяц, дакладна аддасцё!
- Дакладна, дакладна.
- Засталося дваццаць восем дзён. Да пабачэння.
І г.д.
Валерий Ясень 08.08.2017 13:55 Заявить о нарушении
Анатоль Кудласевич 08.08.2017 18:16 Заявить о нарушении