Дождж

Дзень шэры, быццам бы шынель,
І сумны, як чарговы рапарт,
А я ізноўку на Праспект
Іду шпацыраваць заўзята;
Імжа змывае формы, колер,
Абрысы нашых звыклых схем,
І робіцца кіношным Б.
Да болю родны горад М.
Узносяцца ўгару да хмар
Будынінаў імперскіх шаты,
І побач праплываюць твары,
Прывідна, бы ў сне заклятым;
Свет кожны свой нясе ў сабе,
І кожны, можа стацца, вораг...
Маўклівыя плывуць дасье
Пад чорна-белы хмурны шорах.
Так звыкла ўжо: далоў пачуцці.
У кожнага сваё заданне.
Далечыня і невядомасць -
У тым тваё наканаванне.
Мне ўсё выдатна зразумела.
Але ў затоенай журбе,
Я кожны раз сярод натоўпу
Імкнуся адшукаць цябе.


Рецензии