Птушка

Ты нагадваеш вельмі птушку,
Мой герой небяспечны і мілы:
Ты драпежны і нават грозны,
Маеш цёмныя дужыя крылы,
Наганяеш ахвяру імгненна,
Твой напад як удар бліскавіцы –
Немагчыма застацца спакойнай,
Немагчыма не захапіцца;
Твая рацыя – сіла ўлады,
Твае колеры – срэбны і сіні.
Я ж адна з тых шалёных весталак,
Што ніколі цябе не пакіне.
Я б хацела ў нябёсы з табою,
Але гэта пакуль – забарона;
Я павінна застацца жывою,
Жыць далей суадносна законаў...
Хаця ёсць жа наіўны спосаб
Пад крыло тваё затуліцца...
Калі ласка, паабяцай мне,
Што ты часта мне будзеш сніцца.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →