трыумф плоцi

трыумф плоці – гэта калі
праз валасы кропля поту
няпрошаным зверам крадзецца,
калі сэрца – драпежнаю
птушкай стаецца,
а цягліцы нібыта ўзгоркі
прыкрытыя
скуры тоненькім снегам,
і напяты струною твая воля і дух,
а дыханне зламацца гатова,
як падчас крыгалому,
і гатовы штыхом альбо шабляю
ты працяць небяспечнага ворага
і адчуць трыумф перамогі –
хаця ворага побач няма,
над сабой перамога
і хвала найвышэйшая
таму Творцу, што даў табе цела
з усім спрытам яго, боскай формай,
і іспытамі, і адчуваннем;
толькі пераадоленнем можаш
стрымгалоў
даімчацца да зораў.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →