Такую думку думаю

Такую думку думаю... Гадоў сем. Яшчэ Някляеў у прэзідэнты ішоў, закідваў у іх штаб. Думаю думаю сабе, і не знаходжу адказу. Простая думка: беларусы, не, беларусікі, -- цікавая і няўцямная нацыя. Пэўна, перадохнем, як рудыя мышы ў полі, так і не станем народам. Хаця... Можа і сцвердзімся калі? Калі рак на гарэ высвісне, ці на дудзе зайграе. Думка простая такая, для мяне тык увогуле, бы крыштальны "сасуд" празрызстая і зразумелая, сем гадоў нясу яе... Пакуль не разбіў.
Вось любяць нашы нацыянальна сведамыя, палітыканы і актывісты ўсякія, што да ўладнага карыта рвуцца, бегаць па розных акцыях, мерапрыемствах, бел-чырвона-белымі сцягамі махаць, ой як любяць! Выскачаць як піліп с канапель, памахаюць сцяжкамі, і дахады... Дадому, у сваю бульбу схаваюцца і сядзяць. Ніхто ж не бачцыць цяпер, што ён беларус, што і ён за бел-чырвона-белы сцяг, што і для яго Мова - святое. Пераседзіць, і зноў выскачыць з якое-небудзь нагоды. Такі народ, такія і прэзідэнты.
Напраўду, -- партызанская нацыя. Нат не ведаю, што і сказаць далей, бо зараз зноў наскочаць і гаўкаць пачнуць, а то і лыткі драць, што я людзей крыўджу і зневажаю. А мне зусім не хочацца сварыцца, настрой не той.
Дык яж ні кога канкрэтна не бяру ў прыцэл, проста так сабе ляпаю пальцамі па клаве, а калі каму-небудзь зрабілася сорамна і той-сёй прыме гэта на свой рахунак, то і добра. Бо раптам сама справа з мёртвай кропкі зрушыцца?
Вось ехаў я сёння ў 17-тым, убачыў хлапца з бел-чырвона-белым бантам:
-Жыве Беларусь! - кажу.
А ён удаказ: "Жыве вечна!".
Так і раз'ехаліся. Але я падумаў: раптам мая думка спрацоўвае? Бо калі б на месцы беларусаў быў іншы народ, якія-небудзь цыганы, ці армяне, то мне падаецца, цяпер бы ўвесь Менск быў бы ўжо ў бел-чырвона-белых сцягах. Сем гадоў думаю думку, сем разоў Зямля вакол Сонца абляцела, і нічога ў гэтым плане не мяняецца. Бо калі ты сапраўдны беларус, дык пазнач хаця б сваю тэрыторыю, выкінь з акна бел-чырвона-белае палотнішча, каб усе ў двары тваім ведалі, што гэта твая пазіцыя. Цябе ж за гэта не растраляюць? Нат на Акрэсціна не пасадзяць, бо зусім не маюць на гэта права. Ты ж нічога не парушыў. Але так падасі прыклад, і твой сусед аднойчы таксама набярэцца мужнасці (хаця якая тут мужнасць, проста пазбавіцца коснасці) і таксама вывесціь на флагштоку нацыянальны гістарычны сімвал. І вас ужо будзе двое ў адным доме, а там і трэцці, чацвёрты... А потым і дзесяцітысячны Пагоню на шкло аўто налепіць, і ўсе зразумеюць, што беларусы перасталі баяцца, што ім стла неяк усё фіялетава, якія там сцягі над дзяржаўнымі будынкамі вецер палошча, бо Беларусь зрабілася беларускай. І тады нават улада зразумее, што яна павінна служыць, а не панаваць, што з такім народам не да жартаў, бо раптам возьмуць і на кол пасадзяць.
Яшчэ ёсць думкі, якія думаюцца дзесяцігоддзямі, але ці патрэбны яны вам? І што вам увогуле патрэбна?
Пайду дапісваць аповесць па-руску, можа хоць грошай запляцяць.
Да пабачэння.


Рецензии