Адзiн дзень з жыцця

Частка 1
Яго звалі Вора, дакладней гэта была яго мянушка сярод школьных таварышаў з якімі ён хаўрусіў: прагульваў заняткі за плотам школы, рагатаў, здзекаваўся з розных лічынак. Дома ж яго называлі Чора ці Чорка  -  у залежнасці ад настрою бацькоў і яго паводзінаў. Безумоўна, яны не ведалі ўсіх гэтых хаўрусных пунктаў і заўжды лавілі сябе на тым, што іх сын старанны вучань, клапатлівы сын і г.д. У кожным разе, хацелі ў гэта верыць.
Бацька Воры-Чоры быў звычайным працоўным на заводзе, якіх дзясяткі, і ўсё б нічога, ды на завод спецыялізаваўся на пераапрацоўцы глебы, дырэктрака (яшчэ тая чарвівая шлёндра) ставіла больш працоўных дзён, дайшло да таго, што некаторыя пачалі браць працу на дом: цягалі зямлю, ссыпалі ля хаты, а там ужо працавалі не толькі дарослыя, але і дзецям даводзілася дапамагаць ім. Бацька Воры Чарыгі не стаў выключэннем. Штодня ён прыносіў 2-3 грамы зямлі дадому і странна апрацоўваў кожную драбніцу. Жонка была не ў захапленні, бо ёй даводзілася весці гаспадарку самой. Маці Ворыка Чарнява працавала на тамтэйшай фабрыцы, была чарвячынай капіталізму, працавала ў эканамічны аддзеле і сачыла за кожным шэлегам. На працу бацькі глядзела скоса і ўвесь час наракала на свой чарвіны лёс:
- Казала мне маці: “Чарнява, не ідзі ты за яго, паглядзі які ён чарвівы.” Не паслухала, а цяпер во таўчы мак у гэтай зямлі. Хоць бы прыбраўся, курва! Куды не ступіш – зямля, нават у лядоўню засунуў, гліст сраны.
Чарыга не зважаў на пракёны і лаянку ад жонкі і тачыў зямлю далей, ён быў звыклы да ўсяго. Не крычаў на яе ніколі дый не біў, яна яго таксама не біла, бо іх моц была нераўнапраўная: ад аднаго яенага ўдару – умомант магла б стаць удавой. Чарнява хоць мужа і лаяла, але паважала – усё ж быў здатны да справы і не п’янюга які.
Увогуле, лаянка Чарнявы не была ніякай лаянкавай, нават калі ўсе думалі, што яна злуецца, унутры яна была спакойная. Гэта была яе такая манера паводзінаў: любіла пакрычаць. “10 хвілін крыку, - любіла казаць яна, -  зараджае імунітэт і прадаўжае жыцьцё табе, адначасова і скарачае іншаму.” Гэта быў ўлюблёны жарт Чарнявы.
Апошнім часам яна пачала вельмі непакоіцца пра свайго Чорку. Дзённік ён ёй не паказваў, далятала погаласка, што звязаўся з нейкімі панкамі, не ходзіць у школу. І вырашыла тады Чарнява (спадзеву ж на Чарыгу ніякага: увесь у зямлі) зрабіць для Чоры хатні арышт. Вось так Чора і сядзеў ужо другі дзень дома. Колькі ён не крычаў, не маліў, не ўпрошваў –  усё ж  тоўстая абалонка сэрца маці растачыцца не магла, хоць у душы яна яго разумела, бо і сама была такою ў маладосці. А Чарыга? Не, наўрад ён быў такі. Ён і тады ўжо, як яны пазнаёміліся, падаваўся ёй земляной істотай, сама  яна называла яго батанюга-чарнюга з носу саплюга.
-Ой, весла ўсё ж было. -  думала яна, смажачы катлеты на кухні і нзіраючы за працай Чарнюгі, які ўжо апрабоўваў другі мяшэчак зямлі. – І знашла ж у ім нешта.
Пасля вячэры, прыбралі посуд і пачалі рыхтавацца да сну. Вось Чоры і падумаў: “Трэба, як толькі лягуць, уцячы з хаты, парукацца са сваімі, ядры яго, не бачыліся ужо  дні два.” І з гэткаю думаю, адчуўшы весялосць, пачаў пераапранацца.

Частка 2
На шашы спынілася светла-сіняя машына, з яе паказаліся 2 постаці, на іх былі камуфляжныя штаны, кірзачы, зімовыя швэдры прыкрывалі іх жываты. Зрэшты, жывот быў у аднаго, ён і кіраваў машынай, хутчэй ён і быў галоўны ў гэтай групоўцы двух. Часта так атрымліваецца, што менавіта пузатаватыя бяруць на сябе ініцыятыву. Дастаўшы з загажніку 2 рыдлёўкі пузаты пачаў нешта паказваць у бок поля, хударлявы нешта ківаў галавою, чухаў трохдзённую шчэць і нешта мармытаў сабе.
- Ну, глядзі, - казаў пузаты, - там мля во пачынаецца поле, бачыш?
- Ну.. бачу!
- Бачыш ці не, латруга. Ідзеш на справу і п’яны заўжды.
- Гэсік, супакойся што ты..
- Што я? Што ты, курва, гэтую рыдлёўку абдымаеш, як бабу. Ці ты ўжо не адрозьніваеш дзе што? На нагах стаіш? Ці мне цябе несці?
- Гэсік, усё норма, Гэся. Я кажу ўсё добра.
І беспузаты Люцік распоўся ў дурнаватай усмешцы.
- Ну глядзі, падла… Калі не накапаем 2 мяхі, я цябе на тушонку пушчу.
- Ды супакойся ты, Гэся! Што за халера на цябе найшла. Я во зараз да ветру схаджу і подзем.
- Я табе схаджу… І  так  часу няма. Пакуль гэтую скрыню з маторам завялі.
- Ды не сцы. Паспеем.
- Тут ужо ад тваіх сцулёў залежыць. Пайшлі, каўбасіны пярдуль, пасля сходзіш.  – сказаў Гэся і па-сяброўску паляпаў па плячы Люці.
І яны рушылі ў густы бульбоўнік. Адышліся метраў сто ад шашы і Гэся сваім голасам сіпаватага рупару аб’явіў:
- Спыніся, Люця. Во адсюль пачнём, бачна да нас тут таксма нядаўна былі, слядочкі нечыя.
- Такія ж, відаць, на халяву, каб усё…
- А што ты хочаш, Люця, такую во культуру, ядры яе … Прышчапляюць.
І растапырыўшы ногі дзве постці адначасова сагнулі ногі і старанна рылёўкай адкідаючы зямлю з прагнасцю вырывалі бульбоўнік з кругляшамі бульбы.
Люця не задаволіўшы прагу жыцця ў сваім гаротным лёсе з усяе сілы ўваткнў рыдлёўку ў зямлю і вымаючы яе заўважыў невялікага чарвяка, які звісаў з вастрыя і быў падзелены ўжо на 2 роўныя часткі; і толькі невялічкая плёнка-цельца чарвячка засталося непераубленае і зачапілася сваёй мякінаю на лязо рыдлёўкі. Гэся перастаў капаць, кінуў позірк на Люцю, пасля перавёў на рыдлёўку.
- Во як бывае. Жывеш-жывеш, а тады прыходзяць да цябе з вастрыём –  і ратунку ня маеш, – прамармытаў у спачуванні Люця.
Гэся нічога не сказаў і толькі кіўнуў галавою – гэта значыла згоду са словамі Люці, а мо і проста спробу знайсці ў сваё главе нейкія думкі ці ўспаміны. У кожнага з іх было сваё разуменне таго вастрыя.
Тым чарвячком апынуся Чорка, які так і не дайшоў на сустрэчу з панкамі, бацькі  захлынутыя роспаччу яшчэ з большай сілай аддаліся працы: падлік тальлераў, тачэнне зямлі…
А дзве постаці з двума мяхамі з’ехалі ў патрэбным для іх кірунку. Мабыць, дзесьці смажаць бульбачку, вараць і  ўзгадваюць, як капалі яе, магчыма, і Ворку ўзгадваюць …У самыя сумныя праявы жыцьця.


Рецензии