Яе iмя Маша

Частка 1. Знаёмства
Яе імя было Маша. Яна нічым не адрознівалася ад сваіх пагодкаў: вучылася ў 6 класе, любіла нічога не рабіць (гэтым яна падобна на ўсё чалавецтва), зрэшты, яна і разаз лянуецца. Але адзін дзень цалкам змяніў яе жыццё. А здарылася вось што…
Маша збіралася ў школу, пакавала свой заплечнік: мяняла ўчарашнія кнігі на сённяшнія, закінула пару аркушаў паперы (сшыткі яна не цягала, бо: 1) дахалеры важылі, 2) яна не рабіла хатняе заданне і на ўроку таксама нічога не запісвала, толькі малявала на аркушах сатанінскія крыжы). Пайшла на кухню з’ела за тры ўкусы 2 бутэрброды, нарэзала скрылёў 5 каўбасы (не менш батону), спакавала ў пакунак і з імі выйшла ў свой пакой, каб пакласці ў торбу і рушыць да школы. Маша выйшла з кватэры, замкнула на 3 замкі дзверы, паклала ключ у правую кішэню паліто і  павольна пачала спускацца па прыступках. У пад’ездзе было шэра ад цыгарэтнага дыму, і крыху смярдзела мачою на першым паверсе: вельмі часта дзеці мачыліся там, каб не ісці ў кватэру. Тое  было зручна: гэта эканоміла час, да таго ж, бацькі б маглі не пусціць назад дзіцёнка на двор, а як жа без яго, калі лік не на іх карысць: 34-37 у гэтым футбольным матчы, дзе рашалася, каго заўтра будуць дражніць у школе і абзываць касавокім ды  крываногім.
Маша выйшла з пад’езда і па сцежцы пашкандыбала да школы, якая месцілася за метраў 300 ад дома. Раптам дзяўчынка заўважыла некалькі постацяў каля шматпавярховіка № 45, дзе на перапынках збіраліся аматары цыгарэт і алкаголю. Машы стала цікава і яна падышла бліжэй. Жэрча, яго сяброўка Фэча і сябра сяброўкі Каўтун адразу схамянуліся, нацягнуўшы на твар ідыёцкую ўсмешку, Жэрча павярнуўся да Машы:
          - Ой, што тут робіць такая бэйбачка?
- Ой, якое сонейка. -  працягвала Фэча.
Маша стаяла разгубленая і не магла паварушыць вуснамі, раптам яна ўбачыла, што гэтыя трое ўсе ў чорным, вусныя іх былі размаляваныя нейкай карычневай гадасцю. Жэрча павярнуўся да Фэчы і нешта шаптаў на вуха, яна толькі ківала ў знак згоды, Каўтун стаяў  збоку  і, нібы, быў не з імі, пачуваўся неякавата.
- Хочаш з намі?. – запыталася Фэча.
- Я… а… .я.. – не магла вымавіць Маша.
- Ну, вось і добра. Пойдзеш з намі.
Маша адразу падумала – сектанты. Яна ніколі не думала, што давядзецца спаткацца з імі вось так, у гэтым нялюдным закутку. Да сустрэчы з гэтымі трыма, Маша жыла спакойным жыццём: кіхала на заняткі, на ўроках і дома парабляла што хацела. Дырэктарка ні раз выклікала бацькоў у школу – ды ўсё дарма; бацькі і самі не ведалі якой рады даць, а тут яшчэ кажуць пераходны ўзрост. Машы чамусьці стала страшна: што з ёй будзе далей? Ведала, што сектанты небяспечныя. Адзінае, што застаецца – гэта верыць, што будзе яна жывая, у рэчку яе не ўкінуць, сваімі зубамі, якія хаваліся за гэтымі карычневымі вуснамі, кроў не высмакчуць.
Сектаністы вялі яе на ўскрайку раёна, дзе засталіся хаты. Кватэрная эвалюцыя яшчэ не дайшла да той мясціны. Увайшоўшы ў адну з іх, Каўтун хутка пачаў класці смалякі ў печ, прынёс яшчэ пару паленаў, печка разгарэлася, у хаце пацяплела.
- А цяпер да справы, бэйба. – Жэрча падсунуў зэдлік на якім сядзела Маша да сябе. –  Будзеш слухацца – будзеш цэлая, а не – у печы прапалім табою.  І зарагатаў на ўсю хату.
Машы заплюшчыла вочы ад страху.
- Ды жартуе ён, не слухй, – сказала Фэча. – Проста ты мусіш зрабіць адну справу. Як ты ведаеш сёння свята, калі дзецям раздаюць цукеркі. Мы не дзеці і цукерак нам не дадуць і мы вырашылі выкарыстаць цябе. Не хвалюйся…Будуць цукеркі – адпусцім дадому.
Маша схамянулася, цяпер яна была гатовая на ўсё абы апынуцца дома, нават зараклася больш не маляваць сектанцкія малюнкі. Што цяпер будзе яна слаба ўяўляла, але хацела, каб час пераскочыў на некалькі гадзін наперад.
Паклаўшы мапу раёна на стол, Каўтун і Ржэча пахіліліся над ёй, тыцкалі пальцамі, нібы планавалі  з якога боку пачаць захоп тэрыторыі, нешта тлумачылі Машы, якая не магла ўслухацца і толькі шкадавала свой лёс.
- Ты чуеш ці не, малая? – не вытрымаў Ржэча
- Казаў я табе трэба было большую браць ці там хлопца якога, ці якую задроціху – тыя ўвогуле палахлівыя. – выказаўся Каўтун
- Каўтун! Маўчы лепш, сабака. Яшчэ слова і цукерак не атрымаеш.
Каўтун спыніў свае развагі.
- Так, глядзі яшчэ раз, малеча! – завёўся Ржэча.
- Я ведаю што рабіць, давайце мапу. – ледзь чутна вымавіла напалохная Маша.
- Калі так, давай, дзеўка, гуляй сваімі нагамі-сасіскамі, чакаем цукерак. Во, торбу вазмі, хоць і вялікая, але якая ёсць. Мы ў ёй бульбу захоўваем, кілаграмаў 40 улазіць.
Маша ўзяла торбу і з загорнутай мапай выйшла на ганак.
Усё яшчэ толькі пачыналася…

Частка 2 цукерачкі і не толькі
Усё было не так весела, як думалася падчас прагляду мультаў і фільмаў, што былі прысвечаныя збіранню цукерак. Маша пагрукала ў суседнюю хату, выйшаў сіваваты дзед у шапцы, якая прыкрывала толькі частку галавы:
- Чаго табе?
- Сёння свята і я збіраю цукеркі для сяброў
- Для сяброў яна збірае…Думаў якая секта. Даўбакі швэндаюць, ужо другі месяц не адчапіцца: хочуць майго Генюса запісаць у вярбоўку сваю, у бээрэсэм гэты, каб іх птушкі абстралялі…Няма ў мяне цукерак, цукар ёсць, а цукерак няма.
- А мо дзе знойдзецца якая смактулька?
- Смактулька, каб яго. У маім дзяцінстве смактулек не было. Трэскі смакталі, цукрам засыпалі. Павыдумлялі ледзяшы на палачцы. Каб яго ўпэйкала... Доўбня гэтага.
- Якога?
- Якога, якога… – дзед і сам не ведаў якога, гэтак выходзілі пачуцці і трэба было іх выпусціць. –  Што мала іх? На во, хочаш кавалак каўбасы дам?
“Каб якія Каляды, дык і каўбаса добра, а тутака во як бывае: сектанты цукерак захацелі і іншага не прымаюць.” – разважала Маша.
- Не, мне цукерак.
- Цукерак ёй. А гэта табе што. Укінула ў рот – лепш за любую цукерку.
- Дык яна не салодкая
- А цукар навошта? Пасыплеш цукрам – і смактуля яшчэ тая будзе… Каб яго дылдон.
- Не. Дзякую, іншым разам.
- Ну, як хочаш. Бывай! Дык ты дакладна не з секты? – даляцела да Машы ўжо ля трухлявага плота.
Маша пакруціла галавой, дзед крыху супакоіўся, цяжка ўздыхнуў і зачыніў за сабою дзверы. І чаму старому прыйшла ў галаву думка пра секту, і якую менавіта секту ён меў на ўвазе?.. Зараз што не хаўрус –  то  за секту лічаць.
Наступная хата была замкнёная на вялізны замок, які быў памерам з галаву. “Як нашкрэбаць гэтыя цукеркі?” – пульсавала ў галаве Машы.
Абышла яшчэ 4 хаты, але і  там безвынікова. Нарэшце, 5 хата, у ёй жыў габрэй Карла. Маша распавяла яму гісторыю з сектантамі і напалоханы Карла, пайшоў з Машай на бартар: яна яго не выдае сектантам, а ён дае ёй тры кіло цукерак. Габрэй быў не такі шчодры як вам задецца, справа ў тым, што цукеркам было не менш як 5 год, але Карла усё адно шкадаваў іх выкінуць, а для самагону яны былі непрыгодныя, бо ён яго не гнаў – бізнэс трымаўся на іншых напоях.
Вярнулася Маша шчаслівая, сектанты таксама акрыялі, пабачыўшы колькі цукерак прынесла дзяўчына, задаволеныя пачалі кідацца на цукеркі і зусім забыліся на дзяўчо, якая шмыганула за дзверы і пабегла да свайго дома. Чаму Машы не прыйшла думка сігануць адразу падчас таго, як яна збірала цукеркі – застаецца загадкай. Тым не менш сектанты абажраліся, і тут здарылася катастрофа: праз тое што цукеркі пратэрмінаваныя, адбылося вывяржэнне страўніка, сектугам здалося, што ўсе вантробы патрабуюць выхаду на волю. Тут пачалася бойка за прыбіральню, працягвася яна да раніцы. Скончылася, мабыць, усё добра, бо і на наступны год іх бачылі каля дома № 45, але яны  былі ўжо больш патрабавальныя да сваіх кандыдатаў цукерказбіральнікаў, праглядалі тэчкі з біяграфіямі, адсочвалі кандыдатаў, распытвалі пра іх у сваякоў.
А Маша, як была гарэзай, так і застался. Праўда,  цукерак не любіць. Бацькі ўпэўненыя, што гэта пераходны ўзрост.


Рецензии