Атака

Ты атакуеш раптоўна
І мігам мяне паланяеш,
Смяешся і трыумфуеш -
І шанцаў не пакідаеш;
Няма болей свету навокал,
Ні тлуму няма, ні самоты -
Падступная, нахлынае
Гарачая хваля пяшчоты,
І сэрца плавіць імгненна
Твой вобраз нясцерпна мілы -
Ты слодыч і прадчуванне,
Ты думка, натхненне й сіла...
Не чалавек, а стыхія –
Ласкавае цёплае мора;
Знікае прастора і час,
Губляюца “заўтра” і “ўчора”...
Раблюся бездапаможнай
Пад націскам тайнае зброі –
Неўтаймаванай пяшчоты,
Любові і палкай мроі.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →