Калыханка

Вось хмара
Мяккай шэрай коткай
Утульна абхапіла небакрай,
Святло закрыла
Дажджавой фіранкай
І ціха-ціха шэпча: засынай.
Размыты
За акном абрысы гор,
І птушкі задрамалі пад страхою;
Так міла
Ля цябе сядзець
І гладзіць валасы твае рукою.
Імжа на моры,
За акном туман,
У ім гайдаюцца акацыі, мімозы.
Здаецца, хутка
Скончыцца вайна
І застануцца ў мінулым слёзы –
Я веру,
Здолееш перамагчы,
Я веру – неўзабаве акрыяеш.
Пакуль жа
Набірайся сіл;
Так люба назіраць, як засынаеш...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →