***

я трываю.
маўчанне нясу –
нібы сцяг.
бо два крыка, два пекла –
занадта.
я прывык біцца ціха,
стаяць за дваіх
у змаганні адвечным,
зацятым.
але часам
ў глыбі душы
захлынаюся енкам
ад болю –
упускаю я
шчыт свой і меч,
рассыпаецца
звыклая роля.
не стае мне цябе,
тваіх слоў,
тваіх рук,
што лагодна
абмылі б мне раны.
але крыўды няма.
ні аб чым не прашу.
і заву, як раней –
каханай.
табе – горай.
нібыта ў турме,
ты ў сабе,
а зусім не са мною...
ды ўсмешка твая,
і знікненне злых чар –
вось аб чым
безнадзейна мрою.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →