Agape

маё жыццё – ўсяго імгненне,
яно канечна;
таму так прагну пачуцця –
любові вечнай.
я прагну веры трапяткой
і спадзявання,
пашаны і пакоры чулай –
ахвяравання...
ты мае слёзы і мой боль,
душы выток,
цябе спаслаў з нябёсаў хмурных
сам Пан Бог.
я вылечыць цябе хачу
сваёй любоўю.
гатовы я аддаць душу
і плакаць кроўю.
калі нарэшце акрыяеш –
будзем свабоднымі!
мая адзіная, адзіная...
такая родная...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →