Сiнi верш

Любімы сіні колер –
Твой гальштук і пінжак;
Нібыта візітоўка –
Палічым так;
Ды ён не толькі ў гэтым –
Бо найперш
Пялёсткам васільковым
Ёсць твой верш;
Калі згусцяцца фарбы –
Будзе ноч,
Наадварот – убачу колер
Тваіх воч;
А зрэдку мы з бутэлькі сіняй
П’ем віно,
Калі бліскочуць фейерверкі
Праз вакно;
Канечне, сіні – вобраз
Любой вады;
Напрыклад, крымскай бухты
(Хачу туды!);
Пралесак колер, рэчак
І грозных хмар,
Спакою і паэзіі
І лепшых мар;
Яшчэ – гэта адзенне
Марыі Дзевы,
Нябеснае заступніцы
І каралевы...
Блакітам адліваюць думкі
У журбе,
А для мяне – у шчасці.
Бо – пра цябе.


Рецензии