Lilium

праўду кажуць
вусны свяшчэнныя,
болей кветкі
такой тут няма,
не цвітуць тут болей лілеі,
бо даўно наступіла зіма...
я ж у роспачы,
я атручаны,
як мая надзея трымціць!
усё цьмяней
і ўсё павольней
кроў у жылах маіх бяжыць…
о лілея мая,
мая мілая, светлая!..
я цябе кахаю адну.
і я мару аб тым,
каб ты белая, белая,
на маю б
упала труну...


Рецензии