Двайнiкi

Няўжо не сваімі рукамі
Чапляю на нос акуляры,
А ты не сваімі вачыма
Шукаеш на небе Стажары?
Няўжо ты халодны п’еш морс,
А я чую смак журавіны?
Няўжо на мяне льецца дождж,
А ты скаланаешся спінай?
Няўжо муж і жонка, як мы,
Настолькі адзінымі робяцца,
Што, бывае, баліць аднаму,
А слёзы ў іншага коцяцца?
Няўжо я гляджуся ў люстра,
І адбітак празрысты твой бачу?
А хіба ўспрымаць так - нармальна?
А ці правільна, быццам, іначай?


Рецензии