Люблю

я люблю цягліцаў сімфонію
і крыві неўтаймоўнай спякоту,
калі цела струною трымціць
і ўся скура ільсніцца ад поту;
я люблю быць амаль на мяжы
ад цяжкой, баявой асалоды,
калі шклянка празрыстай вады –
найвышэйшая мне ўзнагарода;
я люблю быць як сталь і агонь,
гартавацца, адольваць знямогу -
быць хутчэй, і вышэй, і мацней -
я люблю над сабой перамогу.


Рецензии